КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно 

Перакуліся, перакуленае [Анатоль Казлоў] (fb2) читать постранично, страница - 22


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

кладоўцы стаіць. Цяпер яна як знойдзена... Дуняша сказала, што гадзінам к чатыром сваты прыедуць. А чаго пазніцца? Цяпер жа не лета, а глыбокая восень. Кожны наступны дзень больш і больш зімою пахне... Суседзі, глядзі ты на іх,— прыкмецілі, што Дуняшу кожны дзень нейкі хлопец прывозіць пасля работы з Маластоўкі. Нічога, здаецца, нельга схаваць ад чужых вачэй. Ды і што нам хаваць? Выбачай, Божа. (Кацярына цішком перахрысцілася.) Усе мы з грахом пад табою ходзім... А Перазімчыха дакуль ужо будзе няўседлівай бабай? Усё шнырае, штодня ходзіць, падазрона пазірае на Дуняшу, пра Міхася выпытвае: хто бацькі і адкуль ён ды як? Навошта старой у яе гады ўсё ведаць? Ды Бог з ёй, з Перазімчыхай. Няхай ведае, што Міхась з Заполля, што сёння чакаем сватоў, што наша дачушка замуж вось-вось пойдзе. Бяды ад гэтага ніякай».

Кацярына зірнула на насценны гадзіннік. Быў якраз полудзень. Значыць, яна паспее ўсё зрабіць да прыезду дарагіх і чаканых гасцей.


XIII

...Ніхто з шышкаўцаў не бачыў, як раніцай, яшчэ прыцемкамі, апрануўшыся быццам на свята, у бок Заполля па бязлюднай лясной дарозе шыбавала Надзюха Перазімчыха.


XIV

...Дарэмна ў той дзень у хаце Гарбацэвічаў да позняй ночы гарэла святло і чакалі сватоў. Чакалі з надзеяй і спадзяваннем. Сваты не прыехалі.