КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно 

Зямля не раскажа [Алесь Савіцкі] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

вайсковай форме, і яна пазнала яго: так, гэты лейтэнант і прыходзіў учора. І планшэтка пад пахаю тая ж — карычневая, разбухлая ад паперы. Паводзіць сябе ён толькі неяк дзіўна: учора быў ветлівы, а сёння як і не заўважае Рэнату, павярнуўся бокам, круціць у руках фуражку з блішчастым казырком, выцірае знутры клятчастай насоўкаю.

Следам за вайскоўцам на ганак выбегла братавая, сагнулася, учапіўшыся рукамі ў балясіны, быццам збіралася сігануць цераз іх. Галава ў яе была нахілена ўправа, і пышныя кудзеркі звесіліся на правае плячо, і Рэнаце падалося, што Ніна ўдарылася аб тыя балясіны і цяпер курчыцца ад болю.

— А мне што рабіць? Што-о? — на дзіўна высокай ноце выгукнула Ніна.

— У мяне загад,— каротка кінуў лейтэнант і, схіліўшы галаву, глядзеў на таполі ля замчышча, быццам нешта ўгледзеў у густым голлі.

— А ў мяне — малая дачка на руках. Хворая. І я не хачу ў палон да фашыста ісці! Ці, можа, загадаеце ісці? Так? У мяне таксама муж у арміі ўжо! І ваюе недзе ўжо!

— Я ж тлумачу вам: у мяне — спіс. А ўсё астатняе перададзена камітэту па эвакуацыі. Туды і звярніцеся.

— Ты чуеш, Рэнечка? — Ніна саскочыла з ганка, стала перад лейтэнантам, загароджваючы яму дарогу да брамкі на вуліцу.— Ты чуеш? Мамы — няма ў спісах! Мяне з Вольгачкаю — няма ў спісах! Ён нас кідае, каб мы ў палон фашысту ішлі!

Лейтэнант пакутліва зморшчыўся, рэзкім рухам націснуў на галаву фуражку і, адступіўшы ад Ніны, убачыў Рэнату. Ён адразу пазнаў яе, павітаўся, выхапіў з-пад пахі планшэт. '

— Лейтэнант Лагуцін, калі памятаеце. У мяне ваш пропуск на эшалон,— і, шчыра радуючыся, ён адшпіліў кнопкі планшэта, выцягнуў спачатку тоўсты аловак, завостраны на абодва канцы — з аднаго боку чырвоны, з другога — сіні,— і тоўсты стос вузкіх паперак, змацаваных вялікай канцылярскай скрэпкаю, пагартаў іх, знайшоў патрэбную, пачаў тукаць алоўкам па друкаваных радках.

— Сям’я Мажэйкі... Рэната Рыгораўна. Жонка. Год нараджэння тысяча дзевяцьсот пяты. Правільна? — спытаў, не адарваўшы позірку ад паперы. — Сын Генадзь — дваццаць пятага, сын Аляксандр — дваццаць сёмага. Дачка Валянціна...

— Геначка ж мой з дваццаць трэцяга,— паправіла Рэната.— А Валечка з дваццаць пятага... Алесік, як і запісана, з дваццаць сёмага...

— Лента на машынцы слабая, і радкі скошаныя,— і лейтэнант нешта закрэсліў, а потым выправіў алоўкам.— Сын Данік — трыццаць шостага. Правільна?

— Гэта — правільна.

— Ну, дзякуй богу,— засмяяўся лейтэнант.— Бярыце пропуск, а тут вось трэба распісацца,— і ён працягнуў Рэнаце аловак і трымаў на руцэ планшэт, на якім ляжаў стос паперак, абтрапаных па канцах.— Тут вось,— і ён абвёў пальцам радок у канцы аркуша.— І не згубіце гэтую бумажэнцыю, бо без яе ў эшалон не сесці. Адпраўленне на гадзіну раней. Так што,— ён зірнуў на гадзіннік,— у вашым распараджэнні часу не дужа і багата...

Рэната распісалася. Потым, паглядзеўшы на пропуск, спахапілася:

— А маму чаго не ўключылі? Мама як жа?

— На схуднелых, з хваравітай жаўцізною шчоках лейтэнанта, ля самага носа, з’явіліся дзве глыбокія зморшчыны; у звужаных, чырвоных ад недасыпання вачах мільганула раздражнёнасць.

— Загад,— і суха шчоўкнулі кнопкі планшэта.— Я выконваю загад.

— Бачыш? Зага-а-ад,— разгублена і пакрыўджана працягнула Ніна.— Той, хто гэты загад складаў, відаць, і хоча, каб нас фашысту аддаць!

— Папрашу падбіраць выразы! Не разумееце, які час? Балбатун — той жа вораг!

— Я — вораг? Гэта я — вораг? Ворага дзе ён узяўся шукаць!

— Аціхні, Нінка! Аціхні і не плявузгай лішкі,— і Рэната адцясніла братавую ад лейтэнанта, які пакрочыў да брамкі, не азіраючыся.— Можна ж усё па-людску... Ну, скажыце, таварыш Лагуцін. Дарагі... Скажыце, калі ласка... Як жа я паеду, а маму кіну тут? Гэта ж як можна? Адно нейкае месцейка — што гэта эшалону? Ды стоячкі паедзем. І братавая з дзіцем стоячкі паедзе. Цяжка паравозу хіба?

Лейтэнант спыніўся, прыціснуў планшэт да грудзей.

— Колькі ж можна тлумачыць? — у голасе яго гучала блага схаваная раздражнёнасць: — Сям’я ваеннаслужачага: яго жонка, яго дзеці... І — кропка. Гэта — загад. Асабіста я вам магу сказаць: бярыце маму, бярыце яе,— ён зрабіў ківок галавою ў бок Ніны, якая сядзела цяпер на ганку.— А што з таго? На вакзале — варта. І ў іх — той жа загад: па прапусках саджаць у эшалон. Лагуцін жа вам не можа гэты вайсковы загад скасаваць!

— Я разумею, усё разумею... Але ж — мама. Як жа яе адну кінуць? Не кіну,— Рэната паказала ў бок ганка.— А Мацкевіч — таксама сям’я ваеннаслужачага. Гэта ж братавая мая. А Віктар, муж яе, перад самай камандзіроўкаю... Не, што гэта я кажу... Напярэдадні вайны паехаў у камандзіроўку. Адтуль — на зборы вайсковыя. Прадпісанне ў яго было, я сама бачыла...

— Як вы кажаце прозвішча? — лейтэнант, адкрыўшы планшэт, вывучаў спіс.— Мацкевіч, Мацкевіч... Не, такога не бачу. Чакайце, а