КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно 

Каб жыць… [Дмитрий Максимович Акулич] (fb2) читать онлайн


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Дмитрий Акулич Каб жыць…

Аповесць


У аснову аповесці ляглі ўспаміны

Лешанок Вольгі Васільеўны.


2020


Сям'я Лешанок, не так даўно перабралася з хутара Круглае ў вёску Пратасы. Светлавалосая жанчына, Паліна, з блакітнымі вачыма і з мяккім характарам, ростам ніжэй свайго мужа, маці чацвярых дзяцей. Яе муж, Васіль: чалавек шчыльнага целаскладу, працавіты, каравокі з чорнымі густымі бровамі, выцягнутым авалам твару. Іх старэйшая дачка Надзя, стройная, светлая дзяўчына, з блакітнымі вачыма і тонкімі вуснамі. Сярэдняя ж дачка Іра, выглядала інакш: шэра-карыя вялікія вочы, з выразным сумным абліччам, высокі лоб, востры нос, сваімі рысамі больш была падобная на бацьку. Малодшая, трохгадовая дачка Воля, маленькая дзяўчынка з пульхнымі шчокамі, па знешнасці яна вельмі падобная на сваю старэйшую сястру Надзю, дапытлівая. Адзіны сын Сцяпан, якому некалі было гуляць з сёстрамі, так як ён заўсёды займаўся з татам сумеснымі справамі. Сыходзіў і прыходзіў дадому разам з бацькам.

Ведаючы амаль усіх жыхароў і мясцовасць, раней жывучы ад іх на адлегласці трох кілямэтраў, сям'і было нецяжка прыжыцца, асвоіцца на новым месцы. Яны не хацелі пераязджаць, але ў гэты час, з хутароў многіх забіралі працаваць у калгасы. Год жыцця на новым месцы быў нецяжкі. Яны не забывалі мінулы дом і часта вярталіся на хутар. Сумавалі па роднай зямлі, па тых мясьцінах, дзе ўсё пачыналася.

У першы месяц лета, надвор'е выдалася разнастайным. Не было доўгай сухасці і штодзённых мокрых вуліц.

Гэтай ноччу, пасля спякотнага дню, прайшоў дождж. Ды такі, што многім здавалася, што халоднай вадой залье ўсе вуліцы і вада кране ўваходныя дзверы дамоў. Страшэнны гром хістаў зямлю. Але ён знік, спыніўшыся за пару гадзін да світання, да таго як стала святлець і пачалі спяваць пеўні. Зямля хутка ўвабрала дажджавую ваду, лужыны сталі меншыцца…сонца падымалася з-за гарызонту, і ўсё больш, і больш краналася сваімі прамянямі вёску. Кроплі бліскалі і выпараючыся падымаліся да неба.

Сёння ўся сям'я была запрошаная на вяселле суседскага сына. Паліна і Васіль пасля хатніх ранішніх спраў, прыйшлі да суседзяў, каб дапамагчы ім з вяселлем, разам, з ужо прыйшоўшымі да іх раней сваякамі. Усе былі занятыя падрыхтоўкай розных пачастункаў, печ ні на хвіліну не астывала. На сталы ставілі гатовыя пачастункі. Дзеткі бегаюць і смяюцца каля дваровых будынкаў. Разам з імі, з рабятнёю, гэтак жа гуляюць і іх тры сімпатычныя дачкі. Надзя ў бела-сіняй сукенцы, ззаду дзве тоўстыя касы. Сярэдняя апранутая ў бардовы сарафан, яе распушчаныя светла-русыя косы клаліся паверх яго. Маленькая чароўная Вольга, са светлымі валасамі да плячэй, у сіняй сукенцы, якая падкрэслівае колер яе вачэй. Воля ледзь паспявае за сваімі старэйшымі сёстрамі, бегае за імі ў след.

Да абеду, з вуліцы ў двор пачалі падыходзіць людзі, у доме ўжо было поўна народа. Гучна граў гармонік, у вясёлых воклічах, былі чутныя гукі тупання ног. Жаніх і нявеста ветліва ўсміхаліся гасцям. Старэйшыя людзі спявалі песні, маладыя танцавалі ў парах.

І раптам, з далёк, пачаўся даносіцца грозны, дрыготкі гул. Які станавіўся ўсё гучней, і гучней, і заглушаў вясельныя песні. Весялосьць паступова згасала, шум адцягваў і цікавіў шматлікіх. Людзі сталі выходзіць на вуліцу, палахліва ўзіраючыся ў бок гудзення, прадзіраючыся наперад. Над лесам, над вяршынямі хвояў, вылятаў жалезны рой. Першымі, выпрабавалі вялікі страх дзеткі, якія не разумелі, што адбываецца. Астатнія ж з здзіўленнем глядзелі, з пачашчаным дыханнем яшчэ часцей удыхалі свежае паветра. Гул ударыў па вушах, быццам прайшоў па ўсім целе. Дзеці расплакаліся і прыціснуліся да бацькоў. А тыя, падняўшы галаву ўверх, не заўважаючы крык дзяцей, углядаючыся ў лятучы нябёсны транспарт.

Самалёты набліжаліся, праляталі над галовамі. Станавілася яшчэ цяжэй на душы ў жыхароў вёскі, мурашкі прабягалі па іх целе…

– Гэта ўварванне, таварышы! Вайна! – хтосьці з натоўпу ўсклікнуў спалоханым голасам.

– Ну што ж вы…не! Гэта ж нашы! Вучэнні, нябось, якія… – супакойваў сябе і іншых хлапчук. Быццам не надаваў гэтаму значэння.

Вялікі цень самалётаў хаваў вёску ад сонца. Прамяні з цяжкасцю прабіваліся і тычыліся людзей.

– Як гэта нашы?? На іх жа крыжы! Гляньце! На крылах! Знакі та не нашы! – праз вялікі шум машын паспрабаваў гучна выклікнуць сівы старык…выцягнуўшы руку ўверх паказваючы пальцам на імклівыя шэра-белыя знакі.

Германскія самалёты ляцелі суцэльнаю лавою, так, што не было відаць і кавалачка блакітнага неба. Чорныя і лютыя птушкі з крыжамі. Здавалася, быццам і няма ім канца.

Пасля, сыходзячых, праляцеўшых варожых самалётаў, у небе зноў з'явіліся аблокі. Стаяла нязвыклая цішыня. Людзі сталі патроху прыходзіць у сябе, заводзіць размовы. Па вуліцы, звяртаючы на сябе ўвагу, ехаў на ровары пятнаццацігадовы хлопчык. Ён вельмі гучна крычаў і паўтараў.

– Па радыё перадаюць! Вайна! Вайна! Аб'ява вайны!

Паліна забрала дзяцей да хаты. Муж застаўся з іншымі абмяркоўваць убачанае. Усе дарослыя сабраліся каля сельсавету, бо толькі там можна было пачуць паведамленне, каб цалкам у гэта паверыць і яшчэ больш адчуць гучнае біццё сэрца. Народ сабраўся.

– Дысцыпліна! – супакоіў кіраўнік калгаса, папрасіў увагі.

Усе чакалі што ж будзе далей.

Адразу ж, па радыё данёсься грубы мужчынскі голас. Які, раз-пораз паўтараў, што пачалася вайна. Германскія войскі перайшлі мяжу.

Разгубленыя, рассеяныя, напалоханыя жыхары не разумелі, што рабіць далей. Хто хацеў застацца ў вёсцы, хто рыхтаваўся бегчы, хавацца ў лесе. Раптоўна чуваць шмат галасоў. Радыё працягвала даносіць новыя весткі.

Людзі разбегліся па сваіх хатах.

Пра вяселле больш не ўспаміналі.


***


Лешанок Васіль разумеў, што вайна хутка не скончыцца, па радыё паведамлялі – Кіеў палае ў агні варожых бомбаў. Ён ішоў па вуліцы, ступнямі прымінаючы невялікую зялёную траву. Шырока крочачы, ступаў на трохі высахлы пясок, пераходзячы вуліцы, спяшаўся дадому.

Бацька сямейства спыніўся каля хаты. Зняў шапку, выцер пот з твару і лысіну. Узяў папяроску і пачаў некалькі хвілін прыслухоўвацца да цішыні. Васіль баяўся зноў пачуць, той страшэнны гул самалётаў, які не выйшаў з яго памяці. Вецер з лесу толькі даносіў спевы птушак. Потым, Васіль зайшоў у свой двор і абдумаў дзеянне ў сваёй галаве: “ – У вёсцы заставацца небяспечна, вось-вось могуць прыйсці сюды немцы.”

Зайшоў у дом. Твар яго задуменны, строгі. Бровы пацяжэлі і апусціліся. Ён не казаў лішніх слоў і таму адразу раздаў абавязкі.

– Будзем сыходзіць з вёскі! – упэўнена сказаў муж жонцы, загадаўшы збіраць рэчы.

У яго голасе была цвёрдасць, рашучасць, якая давала надзею на лепшы зыход.

Васіль узяў з сабою Сцяпана і выйшаў на двор. Яны разам узялі з хляву дзве рыдлёўкі і пайшлі ў лес капаць яму. Капаць глебу было лёгка, зямля мяккая. Але Сцяпан хутка пачаў стамляцца, зняў з потнай галавы шапку, расшпіліў кашулю. Да ночы, яны правялі ў лесе. Нараніцу ж, секлі дрэвы і клалі бярвенні да сценак. Будавалі дах зямлянкі, рыхтуючыся пакінуць сваю хату.

Пасля завяршэння будаўніцтва, да вечара, Паліна выносіла ў лес, з хаты, самыя патрэбныя рэчы. З-за страху і летаніны, у доме стаяў поўны хаос. У гатовую зямлянку, разам з сёстрамі, сярэдняя дачка Іра прыносіла: ваду, ежу, вопратку. Таксама, бралі з сабой сала, бліны і хлеб. Малодшая старалася дапамагчы сям'і і не блыталася пад нагамі. Слухалася, выконвала ўсё тое, што ёй казала сястра Надзя.

Зямлянка гатовая, але яны ўсе яшчэ заставаліся ў хаце. Старая веснічка зарыпела. Адкрылася і зачынілася. Да вакна падбегла Воля, залезла на лаўку, якая стаяла каля вакна. Але, нікога не было. Веснічка стаяла нерухома. Толькі рыжая кура дзяўбала траву, падняла галаву, зірнула на дзіця. Вольга хутка злезла, яе заўважылі.

Дзверы ў хаце адчыніліся. У госці зайшоў малодшы брат Васіля, Навум.

– У вас усё гатова? – спытаў глухім голасам Навум.

– Усё, акрамя вала. Не хачу яго пакідаць. – вымавіў Васіль з невясёлай усмешкай.

Яны выйшлі на двор. У хляве стаяў у меру ўкормлены малады вол.

– Добрае мяса, лепш хай мы яго з'ядзім, чым ён дастанецца ворагам. – сказаў свайму брату старэйшы брат Васіль.

Навум моўчкі кіўнуў. Разумеў, што трэба яшчэ застацца ў вёсцы і дапамагчы брату. На наступны дзень, ранняй раніцай, Вася з братам Навумам, вывелі вала з пабудовы. Чарнавокая жывёліна супрацівілася, быццам ведала, што здарыцца. Час прымушаў, падганяў, шаптаў спыніць сэрца жывёлы. Жалезнае, доўгае шыла ўваткнулася ў цела. Вол пастаяўшы хвіліну, зваліўся на траву.

Мяса браты падзялілі і пасля схавалі яго далей, каля былой хаты, на хутары. Заклалі мяса ў бочкі і закапалі ў невялікія ямы. Астатнюю частку, пазацягвалі высока на елкі, абматаўшы туга тканінамі.

Спяшаючыся, калі сыходзілі з хаты ў зямлянку, пра курэй забыліся зусім.


***


Ужо на трэці дзень, да вечара, у вёсцы пачуўся гук матацыклаў. Узброеныя салдаты едуць па галоўнай вуліцы. Пару салдат заходзілі ў хаты, адзін за адным аглядалі іх, выганяючы адтуль людзей. Шматлікія сем'і пакідалі хаты і ўцякалі ў лес, хаваліся… Іншыя ж, заставаліся сустракаць гасцей. Хаты гарэлі. Кулі свішчалі над галовамі спяшаючых.

– Заб'юць вас усіх! Хавайцеся! – разносіліся словы з вуліц.

Са сваёй хаты выйшла і пабегла старушка, адной рукой падхапіўшы край свайго фартуха, бегла па агародзе ў лес. З малітвай на вуснах старая падае каля першай хвойкі. Куля прайшла скрозь яе цела.

– О-о-о-ой. – застагнала яна, ад пранізлівага болю, вырваўся перадсмяротны стогн.

Густая трава хавала яе цела, якое паступова астывала, пад бясхмарным небам.

На процілеглым канцы вёскі, станавілася ўсё больш пустуючых хацін. Неазіраючыся, жыхары беглі ў хвойны бор. Толькі адзін дзядок застаўся сядзець ля сваёй хаты, на лаўцы.

“Каго? Чаго? Мне баяцца?!” – падумаў і дастаў трубку з тытунём дзед Ян.

Уся сям'я Лешанок схавалася ў сваёй выкапанай зямлянцы.

Вёска стаіць у густым дыме, пакрылася чорным пылам. Людзі яшчэ бегаюць, мітусяцца, слёзы адчаю засцілалі ўсё перад сабой. На зямлі ляжалі некалькі забітых, над імі плакалі старыя. Стрэлы ўнеслі страх і парадак, спынялі хаос. Пачалі зганяць мірных жыхароў у адзін натоўп.

Як палоханы статак стаялі людзі ў асяроддзі салдат. З вялікім гонарам, нямецкі афіцэр гаварыў на сваёй роднай мове. Перакладчык гучна распавядае, аб чым даносіў ім немец. Пасля строгай прамовы, усіх замкнулі ў некалькіх хатах.

Вярталі назад, і тых, хто ўсё ж такі ўцёк, і дрэнна схаваўся. Невядомыя салдаты, добраахвотнікі на конях, зганялі назад у вёску людзей для агульнага парадку. Немцы баяліся фарміравання партызанскіх атрадаў, паўстанняў. Кожны ўпушчаны чалавек, гэта небяспека для іх.

У Пратасах усталявалася новая ўлада.

Сям'і Лешанок было жудасна, нязвыкла, праводзіць ноч у волкай, прахалоднай, замаскіраванай галінкамі елі, яме. Дзе была земляная падлога, сцены, закапаныя ў столь. Вольга з Ірай ад страху і неразумення, не раз задавалі пытанні матулі, на якія тая, траціла ўсё менш слоў. Усім было не па сабе.

На досвітку наступнага дня, над лесам праляталі самалёты. Раздаваліся стрэлы. Самалёты пускалі кулі ў густыя лясы, дзе відавочна былі свежыя выкапаныя зямлянкі. Стралялі і ў рухаючых, уцякаючых людзей.

– Іра, Надзя, прычыніце падушкамі дзверы! – строгім голасам прамаўляў бацька.

Сам жа ён, з жонкай Палінай і старэйшым сынам Сцяпанам, падносіў пярыны ўверх, каб кулі не прабілі дах іх прытулку. Стук ад куль. Маўчанне ў цемры. Дзяўчаты, зачыніўшы вочы, ляглі на глебу.

Страляніна скончылася. Праз гадзіну, Васіль выбраўся з зямлянкі на разведку. Нямецкіх салдат паблізу няма, няма не якіх мільгаючых чалавечых сілуэтаў.

Яшчэ да вечару, зноў над імі пралятаў самалёт. Сёння за дзень было два налёты.

Новы дзень уносіў яшчэ больш праблем. Нямецкія баявыя машыны, віселі і віселі ў небе. Масава, адну за другой, бамбілі зямлянкі. Стала яшчэ менш бяспечна заставацца ў волкім прытулаку. Сям'я, з шасці чалавек, сядзела і са страхам прыслухоўвалася да гулу паражальных выбухаў. Задрыжала зямля ад удараў, стаяў жудасны грукат. Некалькі снарадаў лягло прам перад імі.

Нарэшце, абстрэл спыніўся.

– Усе жывыя і здаровыя? – азіраючыся па баках, спытаў Васіль.

Паліна разгледзела дзяцей.

– Так, усе дзеці цэлыя. – уздыхнула з палягчэннем.

– Значыць так… – стаў тлумачыць новую задачу Васіль.

Каб схавацца ад нямецкіх салдат і самалётаў, ім давялося сыходзіць яшчэ далей, бліжэй да балотаў. Бегчы на хутар не мела сэнсу, немцы і туды дабяруцца.

Ісці, пераадольваючы гушчу, было цяжка. З усіх бакоў вёскі лагчыны і балотцы. Тут таксама гушча зараснікаў, лазы, вольхі. Якая, нібы ніткамі, спляталася і наглуха хавала невялікія гукі. Зялёная ціна ляжала на халоднай вадзе, гнутыя галіны мачыліся ў вадзе. Нярэдка можна ўбачыць праляталых птушак. За густымі галінамі хавалася невялікая травяністая глеба, якая грэлася сонцам.

Сям'і прыходзіцца жыць тут, у будане з адсечаных палак і галінак. На нізкіх суках віселі вялікія пакрывалы, у якія было загорнута адзенне, ежа і пару місак з лыжкамі. Адрытае непадалёк паглыбленне для вогнішча. Побач з якім, знаходзілася нарыхтаваная кучка галля.


***


Паступова, полымя на людскіх хатах стала згасаць, але вуголлі яшчэ доўга не згасалі.

Неадкладна ў вёсцы з'явілася ўнутраная паліцыя, добраахвотнікі з вёскі. З стрэльбай на плячы, у чорнай форме і белай павязкай на руцэ. Уступалі ў іх шэраг тых, хто хацеў захаваць сабе жыццё і жыццё сваім блізкім. І тыя, хто верыў у новую ўладу. Паліцыя вызваляла свае сем'і ад загадаў новай улады і вывозіла іх з Пратасоў у іншыя бліжэйшыя пасёлкі, дзе было больш спакойна. Таксама сачыла за парадкам на вуліцах, забяспечвала харчаваннем нямецкія кухні ў дзень важных падзей.

Дзед Ян сядзеў, як статуя, усё на той жа сваёй лаўцы, каля хаты. Да яго падышлі два паліцэйскіх салдата.

– Так-так-так!.. Ну што, дзед? Пара табе сыходзіць з сваёй хаты. Будзеш жыць з усімі, у адной. – сказаў незадаволена, моршчачыся салдат.

– Што ты брэшаш, дурань?! Прэч пайшоў, не чапай мяне! – адказаў стары.

– Што-о?! – уклініўся ў размову іншы паліцэйскі. – Уставай дзед Ян, па-добраму просім.

– Чуеце, хлопцы, не чапайце мяне! Гэта мая хата!!! Што гэта вы выдумалі!?

– Так… Ну, а цяпер уставай!

Адважыліся, узяцца за дзеда… Цягнулі рукі, каб падняць яго. Старык Ян паваліўся на глебу з пустыннымі вачыма, памёр, з заціснутай у зубах трубкай для тытуню. У жаху, няхутка, салдаты пакінулі гэтае месца.

Некаторыя ж, жыхары, не заставаліся ў вёсцы і не ўступалі ў паліцыю, а далучаліся да атрадаў партызан, якія жывуць у лясах. Налётчыкі і бунтары, давалі адпор акупантам.

Брат Васіля, Навум, як і сам Васіль, не стаў выбіраць адзін з бакоў: падацца да партызанаў або служыць у паліцыі. У войска іх таксама не пабралі, ні якіх позваў не прыходзіла ў вёску. Можа з-за таго, што не паспелі ім адправіць ці проста своечасова не дайшлі да сваіх адрасатаў. Таму, яны бадзяюцца ў лясах, са сваімі сем'ямі.

Дзень за днём ішоў бесперапынна. Ежы станавілася ўсё меней. Голад рос. Жыхары ведалі адзін пра аднаго шмат чаго. Чуткі і гісторыі даносіліся быццым бы па ветру. Партызаны прачэсвалі лес. Адзін з якіх ведаў, бачыў, як перад вайной Васіль хаваў свае запасы ў бочку на хутары, бо сачыў за ім. Хлопец гэты, жыў адзін, жыўнасці ў яго двары не вадзілася. Высокі, худзенькі, шепелявый. Сам сабе праз раз верыць. Ён прагна сачыў за Васілём, у той яшчэ мірны дзень для вёскі… Зараз жа ён уступіў у невялікі атрад партызан. І адразу ж распавёў таямніцу Лешанка, каб паесці і адчуць сябе героем сярод сваіх. Чаго ж ён хацеў больш: сытасці або славы? Ён і сам не ведаў у той момант.

Пад вечар, невялікі туман хаваў зямлю. Пяць чалавек знайшлі схаваныя запасы. Мяса пацягнулі разам з бочкамі.

Вялікая сям'я засталася амаль не з чым. Даведаўшыся аб выкраданні, Васіль, задыхаўся ад злосці. Ён пабег у бок той елкі, дзе на вяршыню якой, яны з братам вешалі калісьці кавалак мяса. Нахмурыўшы бровы, ён, забраўшыся на дрэва, ён аглядзеўся. З высокай елкі была добра бачна ўся мясцовыя дрыгва, а ўдалечыні праглядаліся дахі хат. Пейзаж зачароўваў. Васіль уздыхнуў. Зняў напалову высмаглы кавалак, памерам з куру. Спусціўся. Прысеў. Адчуваў, як паступова супакойваецца яго сэрца. Цяпер з'явілася хоць нейкая ежа.

Наступныя некалькі дзён, Паліна адрэзала маленькія кавалачкі з пакінутага кавалка мяса. Падзяляла на сям'ю, варыла на агні рэдкі суп з іх. Таксама, яны харчаваліся ягадамі і грыбамі, сушылі дзікія яблыкі, грушы, якія растуць на ўскрайку лесу, каля вёскі. А часам, толькі завязаўся яблык у маленькі гурток, ды дзеці хутка яго з'ядалі. Але ўсё ж такі, ім вельмі хацелася белага хлебу.


***


Праз два месяцы, у жніўні, пасля наступу германскага войску, у вёсцы не перастала быць шматлюдна. Былі ваенныя і мірныя грамадзяне.

Па краям вёскі ідуць доўгія палі. Сонца вісіць над полем у глыбокай сіні. Мяккі вецер калыхае жоўта-зялёныя каласы.

Ірачка і Надзенька з іншымі дзецьмі, падвязаўшы фартухі, вельмі асцярожна блудзілі па палям, каб ніхто іх не заўважыў. Сагнуўшыся, прысеўшы, яны зрывалі толькі што сфармаваўшыяся каласы, мяккае салодкае зерне. Не рэдка, траплялі ім і зусім спелыя каласкі жыта. Вецер даносіў слабыя гукі, шолах лісця і невыразныя адгалоскі прамоў. З кожнай хвілінай станавілася ўсё больш напружана. Надзя пачула нейкі шум, чыесць словы. Яна схапіла за руку сястру, пацягнула ўніз. Дзяўчынкі, лежачы, замерлі ў густым жыце і ўслухоўваліся ў кожны шоргат. Нешта незразумелае даносілася. Сціснуўшы зубы, дзеці папаўзлі ў лес.

Учора было бяспечней. Можна было падняць галаву над каласамі, абгледзеўшы, што нікога паблізу няма, уцячы.

З сабраных каласоў, Паліна адбівала зерне. Мяккае, смажыла на невялікім агні вогнішча. А цвёрдае зерне, расцірала да мукі.

У гэтую хвіліну зашумеў лес. Паліна падняла галаву, паглядзела па баках. Здалёк даносіліся глухія грымоты выбухаў. Нібы дзесьці гуляе гром.

– Мам, глядзі! – раптам, з-за спіны, загаварыў Сцяпан.

Паліна спалохалася, ускочыла, павярнулася да сына.

– Глядзі, што знайшоў. Трымай! – працягнуў ёй рукі сын.

На яго далонях ляжалі шэсць зеленаватых качыных яек.


***


Восень не прымушала сябе доўга чакаць. З цёплымі вятрамі і халодным дажджом усё цяжэй станавілася пражыць млявыя дні. Прырода губляла свае фарбы, дні станавіліся карацей.

Галодныя, стомленыя, ужо ў зусім зношанай вопратцы, разам з іншымі дзецьмі па полі бегалі тры сястры. Дзяўчынкі часта прыходзілі на поле, каб знайсці раптам застаўшыяся клубні бульбы. Не шкадуючы рук, яны рыхлілі цвёрдую глебу, якая ўпівалася пад пазногці. Сёння немцы, убачыўшы рабятню на полі, не ганялі яе. А проста назіралі здалёку, на хутка рухаючых дзяцей, як за дзікімі жывёламі.

– Бум! Бум! – хіхікаюць, жартуюць салдаты, абапіраючыся на сценку пакінутай хаты. Наводзілі вінтоўку і аўтамат на схуднелых дзяцей, уяўляючы сябе на паляванні.

Празрысты восеньскі змрок абдымаў пустыя месціны. Ледзь-ледзь прыкметны. Гулі дрэвы.

– Аааа, балюча!.. – бездапаможна, горка сказала Волечка.

– Што ты там нарабіла? – клапатліва спытала Надзя.

Воленька паказала пальчык, палова пазногця сарвала. Яна моцна сціснула зубы, трымалася, каб не заплакаць. Свой боль яна не хацела паказваць іншым дзецям.

Тут, над змрочным полем, над чорнай глебай, ціхія хвіліны разагнаў пануры, грозны гук.

– Самалёт! – у страху закрычала Іра.

– Хутчэй, хутчэй да балотаў. – дадала Надзя.

Не падымаючы галавы, дзеці табуном пабеглі ў бок лесу. Сястрычкі моцна трымалі знойдзеную бульбу. Салдаты апусціўшы зброю, любаваліся нізкалятучым знішчальнікам. Дзеці хутка дасягнулі лесу, схаваліся за тоўстымі стваламі дрэў. Сталі чакаць, калі гул перастане быць вельмі гучным. Самалёт плаўна знікаў, і над палямі, і соннымі лясамі стала значна цішэй. Не праседзеўшы і хвіліны, дзяўчынкі накіраваліся да балот, прабіраючыся па знаёмых сцяжынках.

Шмат не атрымалася сабраць бульбы, але з сабранай, амаль усёй гнілой, на вогнішчы пяклі бліны. Каб хоць неяк змарыць гэтак балючы голад.

Васіль злавіў, на адну з сваіх расстаўленых пастак, зайца. За дзень да шостага дня нараджэння сярэдняй дачкі Іры. Было чым адсвяткаваць. Смажылі мяса, варылі суп з костак. Шкуру зайца павесілі сушыць.


***


Смелы, дванаццацігадовы Сцяпан, падобны характарам на тату, але меў мамчыны рысы. Любіў рызыкаваць. Адчувае сябе героем у сям'і. Ён бегаў у бок акупаванай вёскі Пратасы, назіраў з далёк. Залазіць на высокія дрэвы і глядзіць, што адбываецца на вуліцах. А калі злазіў, то распавядаў, што ўбачыў: дарослым, аб тым, дзе знаходзяцца афіцэры і малодшыя па званні салдаты, паліцыя; а сваім сёстрам, ён маляўніча распісваў нямецкую сабаку, які скакаў пад гукі губнога гармоніка. Ён адлюстроўваў жэстамі, рухамі, сабачку. Малодшыя сёстры з захапленнем і здзіўленнем слухалі брата, у ціхую смеючыся ад радаснага прадстаўлення.

Плыла ноч. Зоркі то знікалі, то мільгалі з-за хмар. Халодны вецер маячыўся над нямым страхам зямлі.

Ведаючы размяшчэнне салдат, Васіль і Навум, доўга рыхтаваліся і добра распланавалі план дзеянняў. Гэтай ноччу яны вырашылі прабрацца ў вёску да складоў. Яны нямала пабачылі ў сваім жыцці, асабліва ў апошні трывожны час. Васіль зняў капялюш, памаліўся. Ён хоча гэтай восеньскай ноччу вярнуцца жывым да сям'і.

Двое ішлі па лесе, адзін за адным, прабіраліся праз глейкія палянкі балотцаў. Ішлі асцярожна, ціха. У імгле было цяжка разгледзець, ці стаіць чалавек каля лесу, ці гэта быў зусім не чалавек, а абваленае, зламанае дрэва.

Салдат няма. Яны, мабыць, цяпер у канцы вуліцы, каля казармы.

– Слухай, давай крыху пачакаем! – сказаў насцярожана Навум.

– Добра. – Васіль паглядзеў на гадзіннік. – Дзесяць хвілін.

Мужыкі ляжаць над узгоркам, недалёка ад першай хаты вуліцы.

– Вась!? Бачыш? – штурхае брата, шыпіць Навум.

Над ліхтаром з'явіўся нямецкі афіцэр. Следам за ім, ішоў невялікі атрад паліцыі і тры радавых салдата. Яны павольна ішлі. Братам прыйшлося яшчэ трохі пацярпець, пакуль тыя не адыдуць далей.

Абодва ўсталі. Першым ішоў Васіль. Яны выйшлі да двароў галоўнай вуліцы. Перабіраліся праз платы. Асцярожнымі крокамі пераходзячы ад хаты да хаты, у бок складскога памяшкання.

– Заставайся тут! – мякка штурхнуў плячом Васіль брата.

Яны стаялі разам за сцяной склада. Каля брамы стаіць нямецкі салдат. Дыміць цыгарэтай. Не спускаў вачэй з фатаздымка, які трымаў у руцэ.

Васіль выцягнуў з пад рамяня клінок. Павольна і рашуча падкрадаўся да салдата. Халодная сталь прапарола ўніформу некалькі разоў. Вочы салдата глядзелі ўжо ў твар Васіля, згасалі. Пальцы расціснулі і адпусцілі скрываўлены фатаздымак. Агледзеўшы па баках, Васіль адцягнуў цела за сцяну. Навум не паказваючы страху, нічога не казаў. Справы робяцца так. Моўчкі падыходзячы да брамы, крыху адкрыўшы іх, Васіль праціснуўся ў склад і выцягнуў адзін мяшок збожжа.

– Матацыкл! – зазірнуўшы ў склад, сказаў Навум. – Хутчэй!

Як цень мільгануў з брамы старэйшы брат. У абодвух на плячах апынулася па адным мяшку. Браты беглі за дварамі, у бок густога лесу. Ледзь прыкметныя целы прабіраліся скрозь ноч. Загучаў кулямёт. Сеюцца кулі.

Дабраліся ўсё ж такі да лесу, уцяклі ад салдат і іх куль. Потым, браты спыніліся каб адпачнуць.

– Добра нас з табой прыціснулі. – з усмешкай загаварыў Васіль.

Навум задумаўся на хвіліну.

– Магло быць яшчэ горш. – адказваючы, трымаўся за скрываўленае плячо Навум. – Нічога, нічога, гэта пройдзе.

Старэйшы падскочыў да брата, аглядзеў рану.

– Гэта не самае страшнае. – супакоіўся сам і супакоіваў брата Васіль. – Можам ісці далей.

Рызыкавалі жыццём, каб накарміць сваіх дзяцей і жонку. Скрадзеныя мяшкі, хавалі ў свае схованкі. Расцягваючы іх змесціва па троху, не з'ядаючы ўсё адразу.

Таксама, працягвалі збіраць грыбы. У гэтым годзе іх было дастаткова.


***


Халаднела. Снег клаўся на прамерзлую глебу. Нямецкіх салдат станавілася ўсё менш на вуліцах вёскі. Пра гэта таксама казаў Сцяпан. Яны не даходзілі часам да апошніх хат. Халодныя вятры прадзьмухвалі іх твары, прымушаючы адварочвацца спінамі і крочыць у зваротным накірунку.

Змярканне. Сцямнела і было амаль нічога не відаць. Аглядзеўшыся па баках, пажылая жанчына з унукамі імкліва прабіралася да хаты на ўскраіне. Старэйшая дачка Паліны, Надзя, якая на момант вайны ўжо магла пайсці ў другі клас, адправілася разам з бабуляй у бліжэйшую хату, спячы хлеб. Ішлі на хутар. Надзя ў заматаных анучах, за спіной несла муку. Баба ж несла галлё. Маленькая і моцная духам Іра ўвязалася за імі. Пажылая жанчына яе заўважыла толькі тады, калі яны падышлі да хаты. Дзявацца не было куды, прыйшлося ісці ў хату ўтрох, не пакідаць жа амаль пяцігадовую дзяўчынку адну на снезе, на ўскраіне лесу.

Зайшлі ў хату. Было неяк не па сабе. Страшна. Печ была цэлая, а ўнізе яшчэ былі дровы, якіх цалкам хопае на падрыхтоўку добрага хлеба.

– Надзюш, ідзі прынясі вады з калодзежа. – цяжка дыхаючы прамовіла бабулька.

Унучка скінула муку на стол і накіравалася да дзвярэй.

Цёмна, мокра, пахне дымам. Надзя прынесла трохі вады і зноў сышла за апошнім вядром. Малодшая ж, стаіць ля печы, чакае цяпла. Агонь усё больш абхапляў сухія дровы, белы дым павольна падымаўся ўверх губляючыся ў прыцемках. Бабуля замясіла цеста, невялікімі кавалкамі яна ўкладвала яго на тонкае жалеза. Запахла смачнай залатой чырванню.

– Баба Ганна, у зарасніках ходзяць нейкія людзі ў белых халатах. – зайшоўшы ў дом, з чарговым вядром вады, сказала спалоханая ў вачах Надзя.

Сэрца забілася часцей. Мароз прабег па ўсім целе жанчыны.

– Гэта немцы, дзеткі! – цяжка дыхаючы, Ганна спахапілася, кінуўшыся да печы.

Увесь хлеб: дзе сыры, паўсыры, і ўжо спечаны, яны забралі ў спешцы, і хутчэй выбеглі з хаты. Іра ўчапілася ў руку сястры.

– Толькі не плач…трымайся! Бягом! – амаль шэптам, хутка вымавіла сваёй сястрэ Надзя.

Трое беглі па друзлым снезе. Ногі грузлі, цяжка было ісці па рыпучым снезе. Малодшая ледзь перабірала свае захутаныя ў анучы ногі. Старалася бегчы, не адставаць ад астатніх. Затаптаная сцяжынка была добра прыкметная на белым палатне.

Салдаты, у белым камуфляжы, стаяць на лыжах. Прывязаныя палкі вісяць на іх цёплых руках.

Наперадзе іх бегла бабуля, за ёй, як гусята, следам беглі дзеці. Два стрэлы, адзін за адным, расьсеялі цішыню хваёвага бору. Накіраваныя ўверх вінтоўкі спынілі стральбу. Ад стрэлаў бабка Ганна з дзецьмі ўпалі і прыціснуліся да снегу. Немцы ў гэты момант, маглі б страляць на паразу, але сярод уцякаючых, не было падлеткаў або дарослых мужчын. Трохі пачакаўшы, старая паднялася, падняла дзяцей. І як цені, яны пабеглі ў глыб лесу, маячыся за шэрымі хвоямі.

Дзякуючы вялікай рызыцы, цяпер было што паесці, чым накарміць дзяцей у снежнае халоднае надвор'е.


***


З першай адлігай, нямецкія салдаты гучна прайшліся па хутары Круглае. Многія, хто яшчэ хаваўся там, былі забітыя. З вялікай цяжкасцю цяпер можна было пазнаваць сваю зямлю. На месцы хат, цяпер былі бачныя абломкі ад печаў, тырчашчыя коміны і чорныя вуглі. Дым знікаў з парывамі ветру. Многія будынкі былі ўзарваныя, пераеханыя танкам. Ноччу, ад нямецкіх снарадаў, гарэў апошні хутарок. Цяпер не было дзе абагрэцца і схавацца ўцякачым. Пасля, самотны хутарок зусім знік з-пад выгляду.

Некалькі сем'яў усё ж таксама пражывалі на балотнай выспе. Там, ды як і ўсюды ў час вайны, было не бяспечна. З асцярожнасцю палілі вогнішчы, не стваралі вялікага дыму. Калі чулі гукі самалётаў, хутка тушылі іх, перашэптваліся.

Будавалі буданы, а бліжэй да ночы выходзілі сцежкамі з балот у пошуках ежы.

Зямлянак больш не засталося. Вандроўныя, азлобленыя людзі хадзілі па лясах. Голад іх біў у жывот. Гэтых людзей лавілі і дапытвалі немцы. Задавалі пытанні аб месцы фарміравання партызанскіх атрадаў. Пасля, іх забівалі, а іншы раз, мужчын адпраўлялі на цяжкую працу цягніком, а жанчын, пасля допыту, пакідалі жыць у вёсцы, для гадоўлі жывёл і вырошчвання раслін на палях.

У вёсцы былі і тыя, хто падтрымліваў бунтароў. Яны, непрыкметна выносілі ім ежу. Ці тым партызанам, якія прабіраліся ў ноч у хату, аддавалі да апошняга, усё тое, што заставалася пасля нямецкіх салдат. У пакаранне, жыхароў выводзілі на вуліцу і расстрэльвалі. Палілі жыўцом, аблівалі гаручымі сумесямі і падпальвалі. Стрэлы і крыкі палохалі ўсіх астатніх, тым самым, наводзілі жах і папярэджвалі застаўшыхся.


***


Сонца з кожным днём станавілася цяплей і сагравала зямлю сваім цяплом. А вайна тым часам не спынялася.

Дарослых мужчын у вёсцы амаль не засталося. У асноўным жанчыны, старыя і падлеткі: апрацоўвалі палі, сеюлі жыта, выконвалі ўсю цяжкую працу.


***


Пасля першага года вайны, вёска стала падобнай на паўразбураную і закінутую. Попельныя вуліцы, на якіх размясціліся астатнія семдзесят хат, выглядаюць змрочна.

У гэты дзень, як і ўвесь мінулы тыдзень, надвор'е выдалася жудаснае. Ідзе дождж, дзьме моцны вецер.

Пасля цяжкага прыгнечанага году ў лесе і тулянняў па балотах, Паліна вырашыла вяртацца з дзецьмі ў Пратасы. Яна не раз чула, што тых, хто працуе на немцаў, кормяць. Яна думала не пра сябе і ўжо тым больш не пра мужа, які часта сыходзіў і пакідаў іх адных. Яна турбувалася пра сваіх дачок і сына, якія вельмі моцна схуднелі. Дзеці нямоглыя, бледныя, асабліва малодшая дзяўчынка Вольга.

Многія працуюць на немцаў. Чуткі, якія даносіліся з вёскі, былі ўсялякімі і верыць ім, часта не мела сэнсу. Васіль таксама не мог глядзець на прыгнятальных ад голаду дзяцей. Балюча прыняўшы цяжкае становішча сям'і, ён разам з імі, пакідае балота.

Шуміць хваёвы бор. Яны ішлі па неўзараным палям, зарошай леташняй травой. Паліна спынілася, моцна прыціснула да сябе сваіх дзяцей.

– А ці правільна гэта? – са страхам, перабірала свае думкі ў галаве Паліна. – У лесе ад голаду могуць памерці мае дзеці, а там могуць ад кулі.

Яна кожнага абняла з мацярынскай ласкай, зірнула кожнаму ў вочы. З рызыкай, яны працягвалі ісці да вёскі. Яны ішлі не азіраючыся назад. Да іх стаў даносіцца гук вуліц – яны ўжо блізка. За гадзіну, цяжкім крокам, яны дайшлі да першай дарогі. Адтуль, ужо віднеліся першыя хаты вёскі. Стомленасць трывожыць. Страшна было, што іх жыццё можа неўзабаве абарвацца.

На шляху ў вёску, яны сустракаюць патрульных салдат. Узялі пад прыцэл Васіля і яго жонку Полю. Салдаты не глядзелі на знясіленых ад голаду дзяцей.

– Усё. – сказала яна. – Вось і ўсё…

Жанчына апусціла рукі, абхапіла імі сваіх малодшых дачок.

Пасля, іх павялі да камендатуры. Пажылыя людзі сядзелі на лаўках, праходзіла па дарожках паліцыя. Васіль адчуваў у сябе гнеў, які цягнуў з сабой незваротнае рашэнне вярнуцца. Гэта непараўнальнае пачуццё. Рашэнне, якое ўзяло пад прыцэл шэсць жызняў. Інстынкт самазахавання знік.

Іх прывялі да афіцэра. Паліну з дзецьмі там доўга не трымалі. Пасля допыту, адпусцілі. Але муж застаўся. Нямецкі афіцэр уважліва паглядзеў на Васіля. Той стаяў, апусціўшы галаву, глядзеў уніз. Немец паказаў салдатам на Васіля. Яго падвесілі за рукі. Пыталіся ў яго пра тых, хто яшчэ застаўся ў лясах і прычыну, чаму яго сям'я тут, чаму яны вырашылі здацца, вярнуцца.

– Ваша жыццё мераецца хвілінамі. – пераклаў з нямецкай адзін з салдат.

– Я ведаю…я не за здзекамі прыйшоў. Я прыйшоў дзеля сям'і… Нам няма чаго есці… – сказаў Васіль.

– Вам страшна?

– Страшна. Пры думцы, што па маёй зямлі ходзяць такія людзі як вы.

– Вы павінны баяцца смерці.

– Нічога не выйдзе. – падумаў Васіль.

Яго білі па ўсім целе. Ён не раз губляў прытомнасць. Час цягнуўся пакутліва доўга.

– Я хачу сказаць. – прамовіў Лешанок.

Афіцэр сядзеў каля дзвярэй, дыміў цыгарэтай. Ён, рэзка павярнуўся, зірнуў на перакладчыка. Дастаў з кішэні нататнік з алоўкам.

– Што ж … Ну-ну!? – перакладчык падышоў бліжэй.

– Я ішоў на смерць. Я вёў сваю сям'ю на смерць. Калі б я ведаў, дзе партызаны, я б не прыйшоў сюды з сям'ёй. – сказаў Лешанок.

Афіцэр ўстаў. Патушыў цыгарэту. Нешта запісаў у нататнік. Пад вокнамі прашумела машына, спынілася за дзвярыма. Афіцэр загадаў адпусціць збітага Васіля, апрануў фуражку і выйшаў. За ім пайшоў перакладчык.

Усіх жыхароў, за гэты год вайны сагналі ў адну хату, якая знаходзілася насупраць камендатуры, праз дарогу. Шмат людзей жыве тут, хата вялікая. Там жа і апынулася Поля з дзецьмі. Зайшоўшы ў першы раз у гэту хату, яна ўбачыла сівавусага старога, які размяшчаў усіх. Таксама, яна заўважыла шмат знаёмых асоб, а многіх ужо не ўбачыць, не было іх у жывых.

Зэдлікі, цьмяныя сцены, сяннікі, нары.

Увечары, дапытванага Васіля цягнулі па падлозе, выцягнулі ў двор. Кінулі яго каля дарогі. Паліцыя дапамагла падняцца яму, узяла пад рукі, адвяла Васіля ў хату. Ён быў увесь у сіняках, саслаблены. Паліна ўбачыла мужа ў дзвярах, кінулася да яго. Іншыя ж у гэты момант, паглядзелі хто ўвайшоў, потым адвярнуліся і працягнулі займацца сабой, нібы не заўважаючы іншых. Васіль уздыхнуў, паглядзеў па баках, убачыў дзяцей. Усе жывыя.

Вечар сыходзіў. Ноч абдымала вёску. Трывогу і неспакойванне прыносіў моцны вецер. У вокны біліся вялікія кроплі, стукалі па даху. Пажылыя, стомленыя людзі, не заўважаючы грукаў, спяць. Паліна моўчкі сядзела побач з мужам. Яго боль сціхала. Вісляючыя гарашчыя газавыя лямпы, каля вокнаў, крыху супакойвалі. Іх дзеці, устрывожаныя і ўсхваляваныя, шэпчуцца каля вакна,

З усіх бакоў чуўся кашаль, храп і дзіцячы плач.


***


У вёсцы Чорныя Брады, у пяці кілямэтраў ад Пратасоў, праходзілі чыгуначныя шляхі. Па якіх, дастаўляліся або адпраўляліся розныя грузы. З першых дзён акупацыі, у вагонах вазілі жанчын, а таксама цэлыя сем'і, у Германію.

Паліну ўсё ж вырашылі пакінуць тут з дзецьмі і мужам…


***


Протасы – гэта вялікая вёска, аддаленая ад цэнтра і адсюль цалкам добра кіраваць дзеяннямі корпуса. Нямецкая камэндатура размясцілася ў жылой хате, у цэнтры паселішча. Адкуль, часта гучалі тосты за перамогу, за паспяховы наступ. Няўхільна атрымліваючы асалоду над усімі магчымасцямі, было выпіта ня мала шнапсу. Непадалёку размясцілася кухня.


***


Гэты красавік для жыхароў вёскі быў яшчэ жудасней.

Пасля вочнага прыходу, налёту партызан у вёску, быў праведзены допыт. Хтосьці павінен быў адказваць за двух забітых салдат і за дапамогу «беглым». Каб правучыць мясцовых і паказаць, хто тут галоўны, быў атрыманы загад, усіх сагнаць да пустуючага вялікага хлява. Які знаходзіўся на паралельнай вуліцы, у дзвухстах мэтрах ад цэнтра камандавання. Збіралі тых, хто быў датычны да невыканання загаду. Мясцовая паліцыя зганяля ўсіх. Спалоханыя людзі, не разумелі куды іх вядуць. Пажылыя, дарослыя, маленькія дзеці.

У паветры вісела імжа. Яшчэ ляжаў мокры шэры снег. Месцамі блішчаў лёд.

Сабралі натоўп каля брамы, дваццаць тры чалавекі. Іншых жа размясцілі ззаду і з боку. Паліна адвярнула дзяцей адразу ж, адчуваючы, напэўна ведаючы, што адбудзецца цяпер нешта жудаснае. Яны не былі сярод тых людзей, якія стаялі ля брамы пабудовы. Усе людзі стаялі нерухома.

Брама расчынілася. Камандуючы паглядзеў на людзей страшнымі вачыма. Нечакана для ўсіх жыхароў прагучалі стрэлы. Кулі прасвістывалі над галовамі. Пачалі зганяць у гумно людзей, пхаюць, штурхаюць у целы вінтоўкі. Многія адвярнуліся ў бок брамы, а іншыя павярнуўшыся бокам, спрабавалі прайсці праз натоўп і ўцячы. Але салдаты схапілі іх шчыльным колам і працягвалі штурхаць.

– Сволачы! – плювалі ў душы салдатам і паліцыі загнаныя.

Гучала жаласлівае выццё, стогн.

Пасля таго, як усе апынуліся пад дахам пабудовы, браму замкнулі вялікім брусам. Прагучаў загад, рука паднялася ўверх. Стрэл з агнямётаў ахопліваў, абдымаў сцены. Агонь хутка распаўсюджваўся па сценах. Грукі, плач, піск і замільванне, даносіліся ў вушы ўсім тым, хто не апынуўся ў гэтым палымяным палоне. Пажылыя падалі на калені і з ровам прамаўлялі малітоўныя словы. Здавалася, што пад нагамі растае снег. Гарыць, дрыжыць усё. Трэск дрэва і агню. З вёскі даносіліся дзікія, доўгія і працяглыя крыкі.

Усё больш злосці і страху з'явілася ў вачах пратасоўцаў. Потым усіх разагналі, усе разышліся.

Ляжалі абгарэлыя целы: мужыкі і жанчыны, старыя і маладыя, дзяды і ўнукі. У імжы непадплёк маўкліва стаялі бярозы. Каля дагарэлых сцен яшчэ маячалі салдаты. На зямлю апускаўся вечар.


***


Надвор'е было няўстойлівае, летам часам вярталіся халады, страшна было б страціць ураджай. Мясцовым жыхарам было дазволена гуляць па вуліцах да вечара. У вёсцы работы было шмат. Практычна ўся праца была ручная.

Некаторыя хаты былі вывезеныя на палянку, за вёску, дзе немцы разгарнулі свой аэрадром і шпіталь. Туды ж везлі і чыстую вопратку, валізкі з бялізнай і ручнікамі.

Каля шпіталя стаялі запрэжаныя коні, якія елі свежаскошаную траву. У невялікім невысокім агароджванні бегалі рабыя куры. Па паляне, ядучы траву, хадзіла рыжая карова. Непадалёк стаялі хаты. Чутны гудкі паравозаў.

У шпіталь зрэдку прывозілі параненых немцаў. На медсясцёр час ад часу пакрыкваў доктар. Тут была адна вялікая палата, у якой ляжаў адзін цяжкапаранены, які не як не мог супакоіцца. Праляжаў ён там амаль два месяцы.

Паліна апрацоўвала агароды, на якіх вырошчвалі лячэбныя травы, прызначаныя для параненых. Яна брала з сабой Вольгу, каб тая дапамагала ёй і была заўсёды побач. Іх прыводзіў і адводзіў усё той жа салдат. Які сядзеў на крэсле. На яго каленях ляжаў аўтамат. Ён глядзеў, назіраў за імі. І калі ўставаў, то больш не для таго каб паказаць на няправільнасць, а каб расцерці ногі. Абыходзіў па краі і сядаў зноў.

Сёння з шпіталя выйшаў перакладчык. Праходзіў каля агароду. Трымаючыся за жывот.

– Гэта не для вас…не ірваць ліст! – папярэджваў дзяўчынку, паказваў на зеляніну.

Воля апусціла галаву, тонкая шыя схілілася да глебы. Не кідае погляд на матулю, яна моўчкі сядзела працягваючы рабіць сваю працу. Ірвала дробную траву, пустазелле. А перакладчык, абмінуўшы агароды, падняўшыся на пагорак, ішоў усё далей. І Вольга глядзела, як ён усё больш сыходзіў у далеч.

Бацька ж з сынам займаліся больш цяжкай працай: то нешта чынілі, то ўзворвалі глебу або валялі дрэвы. Вазілі ў бочцы ваду на палі і агароды, якую набіралі з канаў. Старэйшыя дзве дачкі, з іншымі жанчынамі, цэлымі днямі працавалі на праполцы калгасных агародаў, палёў.

Кожны працоўны дзень фіксаваўся. Работнікаў кармілі за кошт калгаса. У вялікі кацёл кідалі трохі мукі і бульбы, залівалі вадою, варылі. Атрымлівалася вельмі рэдкая каша. Выдавалі шклянку збожжа, паўбулкі хлеба, косткі – парадку здзельнай працы. Людзі ўжывалі ў ежу розную траву: шчаўе, крапіву, цыбулю… Елі тое, што вырошчвалі на агародах былых сваіх падворкаў, хоць і жылі ўсе ў адной хаце. У некаторых яшчэ заставаліся каровы і козы, якіх немцы яшчэ не адабралі. Малако дапамагала не памерці з голаду.


***


Увечары, у нядзельныя дні, салдаты выходзілі на вуліцу. Гучаў губны гармонік. Сабака, які з'явіўся з прыходам новай улады, скакаў і брахаў пад музыку. Стаіўшыся за вуглом хаты насупраць, маленькай дзяўчынцы Воле, вельмі падабалася назіраць за невялікім собачонкам. Яна суцяшала сябе малой надзеяй у душы, гледзячы на гульні сабачкі. Невялікай радасцю ад вясёлай, махаючай хвастом жывёлы. А, пачуўшы іншыя гукі, яна хавалася.

Цямнела. Уздоўж вуліцы растуць ліпы. Усё больш гусцеў змрок. Выходзілі на вуліцы вартавыя з ліхтаром. З вокнаў камэндатуры бачнае цьмянае святло свечак і чутна гучная падбадзёрлівая музыка. Немцы зноў радуюцца чарговай перамозе, выпіваючы трафейны самагон. Зноў пілі, закусваючы волкай гароднінай і халоднай варанай бульбай. Адзін з афіцэраў, весяліўся з усімі, але піў мала. Ён выразаў сваім знакамітым нажом нейкія літары на дошцы стала. Напяваў песню, якую хутка падхапілі ўсе астатнія, якія сядзяць побач за сталом.

Вольга не сыходзіла дадому, яна сядзела на тым жа сваім месцы, за вуглом, дзе раней назірала за сабакам. Уяўляла яго вясёлы танец. Ёй не хацелася сыходзіць за сцены хаты з натоўпам людзей. Ёй хацелася яшчэ крыху пасядзець тут. Тяпер яна падглядала за немцамі. Музыка і размовы на невядомай ёй мове змаўкалі. Дзесьці ззаду яна чуе набліжаючыя крокі, якія вымушылі яе пакінуць гэтае месца. Перабегала праз пясчаную дарогу, да хаты насупраць, яна падыходзіла ў шчыльную да вокнаў камандзірскай хаты. Ёй цікава было зазірнуць праз шкло, якая гэта хата знутры. Яна ўстала на носочкі і цягнулася ўверх. Але вокны ўжо былі зачыненыя на ноч жалезнымі пласцінамі. У раме, з вонкавага боку камэндатуры, тырчаў прыгожы раскладны нож. Вольга выцягнула яго з лёгкасцю, уважліва агледзелася па баках і ўцякла.

Затым, Вольга прыбегла ў агульны дом. Прайшла міма жанчын, якія распляталі дочкам косы. Яна накіроўвалася да сваёй сям'і, не змяншаючы кроку. Падышла да іх, паказала гэты нож бацькам. Тата запальчыва і раздражнёна ўскочыў. Але ўвогуле ён быў лагодным, але не ў гэтую гадзіну. Адлупіў моцна дзіця, за скрадзеную рэч. Бо нож мог загубіць усю іх сям'ю.

– Яны цябе бачылі? – цвёрдым голасам, трымаючы малодшую за рукі, вымаўляў Васіль.

– Не… – са слязьмі адказала дачка.

“Калі б убачылі яе, то неўзабаве ўжо прыйшлі салдаты або паліцаі ў хату.” – падумаў бацька.

За гэты ўчынак, Волі маглі адсекчы руку або павесіць яе. А то і яшчэ горш, усю сям'ю расстраляць.

Малодшая дачка плакала доўга. Потым ляжала без слёз. Вочы нібы не хацелі бачыць нічога.

За вокнамі спала ціхая ноч. Васіль узяў нож. Ён, стаўшы яшчэ больш сур'ёзным, з асцярожнасцю, магчымымі шляхамі, стаў прабірацца да сваёй былой хаты. Чорныя начныя абшары і яркія зоркі агарнулі вёску. Бацька дабраўся да двара сваёй былой хаты, ад якога засталіся абгарэлыя бярвёны і разбураная печ. На папялішчы, як можна глыбей, ён закапаў нож. Азіраўся па баках. Амаль усляпую схаваў нямецкую рэч.

Вася быў рады таму, што яго сям'я засталася жыць. Вярнуўшыся, ён сказаў сям'і, каб яны забыліся пра гэты выпадак з выкрадзеным нажом. Каб не распавядалі ў гутарках аб гэтым выпадку.

Пасля, пра гэты нож ніхто не ўспамінаў. Салдаты яго не шукалі.

Усё гэта лета дзяўчынка працягвала прыходзіць і глядзець на сабаку. Дзень за днём да яе далучаліся іншыя дзеці. Да жніўня дзеткі сталі яшчэ смялей. Стаялі на дарозе, у шэраг, у трох мэтраў ад салдат. Іх вочы блішчэлі, а ўсмешка не сыходзіла з твараў. Лейтэнант сядзеў насупраць. Яго акуляры зіхацелі ад солнца. Ён запаліў цыгарэту і крытычна агледзеўся. На душы ў яго ў апошні час быў сум і трывога. Погляд яго злавіў твары дзяцей. Ён павесялеў.

– О-о-о!! – вымавіў скрозь зубы немец.

У гэты момант ён устаў, дастаў з кішэні шакалад і працягнуў дзецям. Казаў на нямецкай мове. А перакладчык, які стаяў каля дзвярэй камендатуры, спакойна глядзеў і перакладаў яго словы.

Цяпер жа, лейтэнант быў у добрым настроі, дазволіў дзецям пагуляць з сабачкам. І амаль кожны вечар ці раніцу, дзеці вадзілі купаць маленькага чорна-белага сабаку. Гулялі з ім. Гладзілі поўсць. Смяяліся. Гэта дапамагала ім на некаторы час забыцца пра вайну.


***


На працягу месяца, кожную раніцу, выходзячы на пустынную вуліцу, дзеці хаваліся ад немца, які бег па дарозе. Часам, гэта здавалася пацешным. Ён бегаў на турнікі, да лесу. Потым бег назад, гаварыў сам з сабой. Сам ён быўне злосным, але яго паводзіны палохалі не толькі дзяцей, але і таварышаў па службе. Пасля таго, як ён даведаўся, што яго бацькі загінулі – ён сышоў з розуму. Не раз ён выбягаў голым на вуліцу з гранатай. Да лесу і зноў назад. Бяда ніяк не адпускала яго розум. Хтосьці думаў, што ён не быў псіхічнахворым, хтосьці лічыў яго вар'ятам. Няўстойлівасць бачылася як ніколі. Ён усё думаў аб несправядлівасці жыцця. Абыякавым быў да ўсяго. Таму, такім чынам радавога з яго вар'яцкімі паводзінамі, трэба было ізаляваць ад усіх. Але забіць яго на вачах многіх салдат, якія былі адной крыві, афіцэры не маглі. Лейтэнант загадаў саслаць яго, адправіць цягніком дадому. Раніцай, перад ад'ездам, ён зноў бег па вуліцы, крычаў і смяяўся. Яго злавілі і павезлі ў бок шляхоў.

– А дзе той дзядзька, які бегаў па вуліцы? – пыталіся, пасля знікнення, дзеці ў дарослых.

У адказ толькі невядомасць, поціск плячыма.


***


У цёплыя дні радыё не змаўкала. Кожны дзень яно прамаўляла новыя навіны аб кроку вайны. Навінамі з жыхарамі дзялілася паліцыя. Быццам выхвалялася, кажучы аб пераможных баях немцаў. Жыхары абмяркоўвалі, казалі пра гэта паміж сабой.

Бегаючы па вёсцы, гуляючы каля дома, Воля з сястрой Ірай сустракалі Івона. Чалавека ростам вышэй сярэдняга з завостранымі рысамі твару, у нямецкай форме, які гаварыў па-руску.

– Будьте осторожны! – часта паўтараў сёстрам пры сустрэчы. – Не берите ничего чужого, а то застрелят! – усміхаўся ён.

Перакладчык Івон больш часу праводзіў у камэндатуры або паблізу яе. Стоячы ля ганка, назіраў за дзецьмі, якія граюць і весяляцца з гаўклівым сабакам. Даносіў важныя змены жыхарам ад кіраўніцтва, знаходзіў кантакт з паліцыяй. Ён любіў прагуляцца па вуліцы. Праходзячы ад адной кухні, якая размяшчалася побач камэндатуры, да другой, якая знаходзілася ў канцы галоўнай вуліцы.

– Івон. – праходзячы міма перакладчыка, прамаўляла Іра.

Ён не раз усміхаўся ёй у адказ.

Старэйшая сястра Надзя, займалася ўборкай у хатах. Прыбіралася пасля нямецкага застолля. Таемна прыносіла дадому ежу па нядзелях. Працавала на палях. Ёй некалі было бегаць з малодшымі сёстрамі.

А Іра і Вольга бегалі на бліжэйшую кухню за рэшткамі ежы. Місак не было. Бралі тое, што знаходзілі: гаршчок, плоскае жалеза. І бягом да кухара, каб той даў хоць трошкі кашы або супу. Нізкі, лысы нямецкі кухар, не часта песціў ежай дзяўчынак

Сёння Волька была першай, стаяла бліжэй да яго, чым астатнія дзеткі. Глядзела жывым і пранізлівымі вочкамі. Яна выцягнулася, працягнула рукі з круглай жалезнай пласцінай уверх. Не заўважаючы, пузаты кухар сагнуўся і галавой стукнуўся аб гэтую жалезную міску. Ён як падкошаны, адной рукой схапіўшыся за галаву і закрычаў:

– Russische Schwein! Russische Schwein! – нахмурыўся немец, размахваў вялікай лыжкай.

Спалоханыя дзяўчынкі, кінулі ўсё з рук. Шпарка пачалі ўцякаць, як мага хутчэй. Павольна за імі, падганяючы, бег кухар, бурча яшчэ нешта сабе пад нос. Усе іншыя салдаты былі ў здзіўленні, паціскалі плячыма.

– Няўжо, дзеці яго напалохалі? – думалі яны.

Праз два дні дзяўчынкі зноў падышлі да кухні. У гэты раз іх пакармілі рэшткамі недаедзенай ежы. Пры гэтым, кухар не надаваў ніякага значэння, хоць пазнаў сясцёр.


***


Ішоў год за годам, вайна здавалася вечнасцю.

Апалае лісце схавала сухую траву. Каля вёскі было ўжо не так спакойна. Жыхары баяліся хадзіць у лес, больш не ад таго, што немец убачыць, а з-за таго, што ў лясах хаваюцца разбойнікі, забойцы. Якія абяруць з галавы да ног, ды што заўгодна з чалавекам зробяць. З лесу даносіліся стрэлы.

Гул кружыўшых самалётаў раздражняў яшчэ мацней, чым раней. Аэрадром стаў шырэйшым.

Два месяцы Сцяпана і іншых маладых хлапчукоў адпраўлялі за вёску, у процілеглы бок, капаць траншэі, акопы. Будаваць умацавання для лагера. Немцы падганялі хлопцаў, трэба было паспець усё зрабіць да прыходу зімы. Халадзела. Пасля заканчэння работ, Сцяпан вярнуўся худым, знясіленым. Маці абняла яго, плакала, сёстры таксама абнялі яго. Плакалі і тыя, чые сыны так і не вярнуліся.

Людзі разважалі, злаваліся, хварэлі душой. А жыццё ішло сваім шляхам, абыякава і бязлітасна.


***


Чырвона-жоўтую лістоту сталі замяняць сняжынкі. Моцныя вятры прыносілі іх усё больш і больш. За вокнамі хутка цямнела, праносілася сцюжа.

У хаце было холадна. Добрага адзення амаль не было, ахіналіся ў якія былі анучы, у дзіравую, працёртую тканіну. З кожным днём снегу станавілася ўсё больш. Да студзеня яго было так шмат, што ён зачыніў вокны хат. Горы снегу. Жыхары, палонныя, рылі тунэлі, каб прабірацца па вуліцах. Па краях дарог праходзіла па аднаму вузкаму тунэлю, для рознага кірунку. Нямецкім салдатам было не па сабе ад такога белага насыпу. Такой зімы яны яшчэ не бачылі. Нібы ён падае на іх, не даючы ім прайсці, праехаць далей у наступленне, спыняў вайну.

Жыхарам вельмі хацелася есці. На далёкай кухні, у канцы вуліцы, вечарам варылі мяса. Абгрызеныя косткі аддавалі дзецям. Дзеці былі вельмі рады косткам. Вольга адна, без сясцёр, бегла па хрумсткім снезе ўздоўж вуліцы, з надзеяй, што хоць нешта перападзе. Дзяўчынка, з чырвона-ружовым тварам і дрыготкімі рукамі ад марозу. Ногі не мерзлі ў акручаных анучамі лапцях. Яна прыбягала да астатніх дзяцей, якія кружылі каля немецкай кухні і нямецкіх салдат. Ваенныя кідалі косткі ў розныя бакі, смяяліся, нешта кажучы на дзяцей і паміж сабой.

Сёння, адзін з салдат, які сядзеў з астатнімі ў хаце, падышоў да сінявокай Вольгі. Абняў яе, падняў на рукі. Дзяўчынка закрычала ад страху, што было сілы. Ён супакойваў, гладзіць яе, кажучы штосьці па-нямецку. Рукою паказваў, што хоча занесці яе ў хату пакарміць. У яго з сабой нічога не было і на кухні палявой таксама ежы ўжо няма. Уся ежа ў хаце. Вольга працягвала крычаць і плакаць. У той час, іншыя дзеці разбегліся. Памятаючы, што немец можа кінуць дзіця ў печ. Вольга працягвала выбірацца, вылазіць з рук. Салдат апусціў, адпусціў яе. Дзяўчынка хутка ўцякла ад яго, праўда недалёка. Яна супакоілася, але сэрца працягвала грукатаць ад страху. Спынілася каля неспаленай яшчэ, немцамі, хаты. Выцірала слёзы. Засталася стаяць побач з астатнімі дзецьмі.

Пазней, яна ўбачыла перакладчыка Івона, які выйшаў на вуліцу з хаты, са сталовай, дзе елі салдаты. У руках ён трымаў невялікі рондаль, сатэйнік з супам. Паглядзеўшы па баках ён заўважае ахінутую ў анучы маленькую дзяўчынку Вольгу. Падышоў да яе, яна не стала ўцякаць, чым астатнія. Яна памятала яго, як ён прасіў яе быць асцярожней. Перакладчык паказваў ежу і казаў.

– Бери, кушать будешь. Солдат отдать еда. Бери! Кушать будешь!

Вольга баялася, не брала. Глядзела на рондаль, з якой ішоў пар.

– Ты же хочешь есть?! – прысеў да яе Івон.

Яна не стала нічога казаць. Маўчала. Яна баялася, што могуць прыйсці салдаты ў хату і забіць яе за гэты суп. Не ўзяла. Яна, сыходзячы ад яго, азіралася. І заўважала, што Івон сочыць за ёй, глядзіць, куды ж яна пойдзе. Вольга павярнула на іншую вуліцу, потым накіравалася ў бок дома. Івон зразумеў, што яна падманвае яго. Дзіця, абыходзячы рознымі вытаптанымі сцежкамі, траншэямі і тунэлямі, па крузе, выйшла на камэндатуру і прыйшла ў свою хату.

Зноў у слёзы, успамінаючы, што было з ёй.

– Што ты плачаш? Хто цябе набіў?.. Чаго ж ты цягалася!?! – задавала пытанні Паліна сваёй дачцэ.

Волечка праз плач спрабавала штосьці расказаць.

І ў гэтую гадзіну, хлопчык Грыша, які жыве з імі ў адной хаце, зайшоў у хату. І прынёс з сабой сатэйнік з супам.

– Гэта мой суп! Ён мне яго аддаваў. – перастаўшы плакаць, Вольга звярнулася да матулі.

– Дык чаго ж ты яго не ўзяла?

А дачка апусціла вочы, ды пабегла да Грышы.

– Дай мне хоць трохі?! – казала дзяўчынка, просіла супу.

Суп падзялілі, на ўсіх дзяцей. Невымоўнай радасцю засвяціліся іх змучаныя, запалыя вочы. Маці Паліна села насупраць сваіх дзяцей, ласкава глядзела на іх. З'елі ўсё адным махам.

Пасля, Грыша занёс салдату яго посуд, падзякаваў. І хутка ўцёк назад дадому.


***


Адзін дзень змяняўся іншым і нічога новага ў вёсцы не адбывалася. Старыя, жанчыны, і мужчыны, і дзеці: па-ранейшаму глядзелі з асцярогай і варожа на захопнікаў.

У канцы вёскі, у садзе, стаяла пару не абгарэлых яблынь, якія давалі багаты ўраджай пладоў.

Беглі гады. Ні ў гэтую ноч, ні ў дзень, больш не было нічога асаблівага, усё здавалася штодзённым. Год за годам жылі ў нейкім палоне, у страху, у голадзе. Пра што б не думалі, куды не глядзелі, заўсёды было адчуванне пагрозы, бяды, ва ўсіх хто хацеў заставацца свабодным. Матывацыя была адна – жыць дзеля дзяцей, дзеля перамогі.

Так цягнулася некалькі гадоў.

На дрэвах ужо шамацела лістота. Усё больш даносіліся чуткі, весткі аб тым, што германскае войска губляе пазіцыі. Што свае салдаты даюць адпор акупантам. Гэта злавала, як нямецкую ўладу, так і паліцыю. Яны занепакоеныя, сталі агрэсіўна паводзіць сябе. Усё бліжэй падступалі савецкія войскі да вёскі Пратасы. Вызваляючы бліжэйшыя населеныя пункты.

Лета. Трэці год вайны.

– Нашы! – убег у хату мужынёк. – Нашы ідуць!

Па полі беглі байцы. Хутка загрымела артылерыя. Кулі засыпалі вёску. Артылерыя ўсё б'е і б'е. Усім боязна. У вокны ляцелі кулі, усе хто ў агульнай хаце, ляглі на падлогу…трасліся. Жах вайны, бою. Паліна, плакала аб сваіх дзецях, аб сваім мужу, што яны дзесьці там засталіся адны.

У гэты дзень дачкі Васіля Лешанка гулялі з іншымі дзецьмі ў канцы вёскі. Раптам нібы гром, нешта прагрымела над лесам. Аблокі цёмнага дыму паплылі ў бок вёскі. Дзеці закрычалі і ў страху пабеглі дадому. Зноў грымнуў стрэл. Наперадзе дарогі яны бачылі, як насустрач беглі нямецкія салдаты. Усё ахапіла агнём.

Дзеці закрычалі, у страху, падзяліліся, разбегліся хто куды. Надзя пацягнула сваіх сясцёр у хату насупраць. Схаваліся на даху. Малодшыя не пераставалі плакаць. Надзя, праз шчыліну ў тарцы даху, сачыла за тым, куды беглі іх сябры.

Грыша ж, працягваў бегчы па дарозе з братам да мамы. У гэты момант снарад ударыў як раз каля іх. Затрашчала старая ліпа. Дзеці ляжалі на сухім пяску: худыя, спакойныя і ўлагоджаныя.

Надзенька закрыла рукамі вочы. Потым абняла сясцёр. Слёзы ціха сцякалі па яе ружовых шчоках.

Перад пачаткам бітвы, Васіля з сынам і іншых мужчын адправілі капаць акопы. Там яны і сустрэлі свіст куль двух варожых бакоў.

Васіль схапіўся за вінтоўку мёртвага нямецкага салдата. Агледзеўся і прыцэліўся, адразу ж прагучаў стрэл. Затым, тузануў за плячо Сцяпана. Махам галавы, паказаў, што ім пара сыходзіць адсюль. Васіль зноў агледзеўся і хутка выбег з акопа. Дзіцячыя крыкі, якія напаўнялі шум вайны, гоняць іх абараняць сваю сям'ю. Бягуць акуратна да хаты. Куля наганяе бацьку і збівае таго з ног. Ён падае, прыхінаецца да цёплай травы. Сцяпан рашуча не пакідае тату, дапамагае яму дайсці да сцяны паўразбуранай хаты. Гарачая кроў сцякала на дрыготкую, ад вайны, глебу. Сын не губляецца, здымае кашулю і абвязвае рану.

Немцы адступаюць. Паліцыя і аддзеленыя ад групы салдаты, хаваліся ў лясах. Пасля трохгадзіннай бітвы, у дварах стала пацішэй. Вельмі шмат параненых, забітых, крыві, якая пакрывала зямлю. Яшчэ здалёк чуваць выбухі. Каля чыгуначных шляхоў яшчэ ішла танкавая бітва.

Шум стаў сціхаць. Людзі збіраліся ў групы, шэпталіся. Народ выходзіў на вуліцу.

Дзяўчынкі, тры сястры, цяжка прабіраліся да мамы. У асяроддзі ляжачых чалавечых целаў і палаючага агню, яны паскаралі свой крок. У гэты момант, сёстры ўзяліся за рукі і спяшаліся дадому. Надзя трымала руку Іры, Іра трымала руку Волі. Чулі голас мамы. Паліна з крыкам прамаўляла іх імёны, яна ў паніцы, шукае сваіх дачок. У гэты момант яе мужу ўжо аказвалі дапамогу іншыя людзі.

– Мама, мама, мама…! – дочкі разам ускрыкнулі.

Радасцю поўніліся іх вочы. Паліна ўстрывожана падбегла да дзяцей, упала на калені. Яна адчула палёгкасць і на душы стала значна лягчэй…


***


Густы дым ахутаў вёску. Моўчкі ляжаць уздоўж дарог мёртвыя салдаты.

Немцы сышлі, уцяклі, адступілі. Валяюцца пустыя скрыні ад снарадаў. Каля спілаваных ліп ляжаў загінуўшы конь. Акопы былі поўныя ўсялякімі прадметамі: бутэлькі, каскі, абгорткі з-пад шакаладу, вінтоўкі, пачкі патронаў. Хлопчыкі збіралі гільзы. Дарослыя прыбіралі забітых. Сваіх хавалі ў брацкія магілы, у вёсцы. Немцаў жа закопвалі каля дарог або на палях і на месцах, дзе іх знаходзілі. Але таксама іх хавалі і ў агульныя магілы, за вёскай. Мёртвых было шмат.

Праз усю вёску былі выкапаныя акопы. Па вуліцы ехалі танкі, ішлі салдаты Чырвонай Арміі.

Васіль і Сцёпа падышлі да вуліцы. Сын глядзеў на салдат з жаданнем далучыцца да іх. Сцяпану хацелася нешта здзейсніць на фронце. Ён прагне гераічнай вайны, а не адседжвацца ў вёсцы. Надзя, Іра і Воля баяліся і хаваліся. Глядзелі праз шчыліны плота, як едуць баявыя машыны. Палонных вялі ад вуліцы, дзе засталося больш ацалелых хатаў. Адкуль ішла дарога з хутара Круглае. Усе стомленыя, у пылу, хавалі вочы.

Нямецкая сабачка засталася ў вёсцы. Сям'я перайшла з агульнай хаты ў новую. І Вольга забрала яго да сабе, жыве ён цяпер з імі. Беленькі, чорныя плямы на ім, чорны матылёк на шыі. Навучаны танцор.

Яшчэ завідна, у вёсцы спыніліся на начлег салдаты Савецкай Арміі. Ходзіў па хатах капітан у шынялі, са строгім выразам твару. За ім ішлі два радавыя. Ён шукаў маладых хлопцаў, мужчын, здольных трымаць зброю. Падышоў да хаты Лешанка. Дзе сястрычкі гулялі з нямецкім сабакам. Не расчасаныя, худзенькія дзеці. Сабака выскачыў з-пад рук дзяўчынак і кінуўся брахаць на капітана. Ён імгненна дастаў пісталет. Стрэл. Сёстры падбеглі да сабакі. Засмучаныя, пачалі ліць слёзы. Яшчэ жывы, ён глядзеў на дзяцей і лапкамі цягнуўся да іх. Не хацеў паміраць. Потым, скамянеў. Паліна, пачуўшы стрэл і плач дзяцей, выбегла з хаты.

У гэты ж час капітан увайшоў у хату. Усе паўставалі з месцаў.

Ён паглядзеў спачатку на Васіля. Убачыўшы яго раненне, перакінуў свой погляд на Сцяпана.

– Заўтра пойдзеш з намі! Раніцай чакаю цябе ў сябе! – спакойна камандваў капітан. – Не хапае людзей…

– Ёсць! – пранізлівым голасам вымавіў хлопец.

Салдаты павярнуліся, накіраваліся да выхаду. Сыходзячы, капітан краем вока зірнуў на плачушчых дзяцей ля парога. Радавыя ішлі за ім, павярнуўшы галаву, з жалем зірнулі на гора дзяцей.

Калі дзяўчынкі трохі супакоіліся, Паліна пайшла ў Сельскі савет.

– Навошта вы так?! У нас жа не аднаго сабачкі ў вёсцы! – злосна і ў той жа час з крыўдай казала яна – Няхай бы жыў. Гэты сабака такі ж як і мы. Яго прымушалі скакаць – ён скакаў, прымушалі спяваць – ён брахаў. І нас прымушалі немцы! – несціхаючыся казала жанчына.

– Назад яго ўжо не вярнуць. – перабіў яе кіраўнік. – Ён быў трафейны!..

Гучна тупнуўшы нагой, яна разгарнулася. Сыйшла. Яна не чакала справядлівасці. Яна хацела, каб яе пачулі, каб такое не паўтаралася.

Пахавалі сабаку ў нямецкім бліндажы за хатай, каля тонкай бярозы.


***


Раніца. Туман. У далечыні яшчэ чутна глухая стральба з гармат.

Старэйшае дзіця, Сцяпан, сыходзіў на вайну. Увесь вечар і ноч ён чакаў, калі ж ужо далучыцца да войска. Як жа ён быў тады рады, калі камандзір узяў яго з сабой у наступ. І вось прыйшла пара пакінуць дом.

Выпраўлялі. Маці плакала. Плакалі ўсе ў сям'і. Сцяпану было не па сабе.

– Збірайцеся ў дарогу! – прымчаўся верхам на кані камандзір.

Сцяпан кожнага абняў і расцалаваў перад сыходам. Паліна хрысцілася, малілася.

– Вы не турбуйцеся. Вярнуся. – цяжка ўздыхаючы прашаптаў Сцяпан. – Бывайце!

“Ох, ужо наплачацца мама!” – падумаў сын.

Доўга яшчэ стаяла сям'я. Усе працягвалі махаць услед сыходзячаму на вайну сыну, брату.


***


Немцаў з вёскі выгналі, але спакою не было. Паліцыя, уцякла ў лес, пасля прыходзіла ў вёску прасіць ежы. Хадзілі з вінтоўкамі, стралялі, забівалі. Мужыкоў у вёсцы амаль не засталося. Адны ўдавы ды дзеці.

Адны сыходзяць, прыходзяць іншыя. Былыя паліцыянты, нямецкія салдаты, якія ўцяклі ў лес, усе ішлі.

Налётчыкі зайшлі ў суседнюю хату, да суседзяў Лешанка. Расчынілі дзверы. Бачаць: маці стаіць, істэрычна крычыць, тузаючыся над дзіцячым целам. Дзіця ляжала мёртвае. Ганка разгарнула халоднага дзіцяці і прыціснулася да яго. Сядзела і горка плакала. Былыя паліцыянты перавярнулі ўсё, у пошуках чагосьці патрэбнага. Пуста.

Хутка перабягаюць у наступную хату. Паліна схавала сваіх дзяцей пад падлогу. Паліцыянты заходзяць да іх. За сталом сядзіць муж і дрыготкі пажылы, высокі старык.

– Выходзьце, вылазьце, а то страляць будзем! – пачуўшы дзяцей, гучна прыказаў чалавек з пісталетам.

Дзеці вылезлі, падбеглі да таты. Схаваліся за ім.

– Дай хлеба! Аддавай ежу! – махаў вінтоўкай мужчына, у чорнай ірванай вопратцы.

– Не чапайце вы іх, пакіньце ў спакоі бедных людзей. – лае няпрошаных, стары, злосна патупаў нагамі, прыціх.

Паліна спякла апошні хлеб. Аддала. Бо не дасі, атрымаеш кулю: то ад чужых, то ад сваіх.


***


Сын пісаў дадому. Пазней, лісты прыходзілі ўсё радзей.

З таго часу, як прыйшоў апошні ліст, больш вестак ад Сцяпана не было.

На маці нарынулі ўспаміны пра сына. Кожны дзень, яна ўсё выглядвала ў вакно.

– Дзякуй Богу, дачакалася!..

Нарэшце такі прыйшоў чалавек з лістом. Жанчына ўскочыла. Замерла, застыла сэрца. Прыйшло апавяшчэнне. Сцяпан прапаў без вестак. Яна села на хістаючы зэдлік. Паліна працягла раўла. Пасля, муж узяў паперу, трывожным позіркам прайшоўся па словах. Перачытваў зноў і зноў, але ўжо не так хутка, павольна перабіраў кожнае слова. Ён не ведаў, што казаць. Ён спустошаны нейкі, проста моўчкі ўстаў і схаваў у скрыначку ўлётку. Выйшаў на двор. Увесь гэты дзень і палову наступнага, Паліна не магла супакоіцца. Дочкам было балюча глядзець на маму. Усё ж яна не моцна верыла таму, што прачытала. Не жадаючы згаджацца з гэтым, матчына сэрца падказвала ёй, што яе дзіця жывое.

Праз два месяцы ў хату пагрукаў паштальён, дванаццацігадовы хлопчык. Прыйшоў ліст ад Сцяпана. Сын доўга быў пад заваламі пасля абстрэлу. Раненне вачэй, спіна ў шнарах. Аскепкі ў лёгкіх, аперацыю ніхто не рабіў. Яму засталося жыць колькі зможа. Ногі сарваныя. Усё цела ў швах. Доўга ляжаў у шпіталі, як трохі ачомаўся і добра сябе адчуў, адразу ж напісаў дадому. Радасная навіна аб жывым сыне супакоіла сэрца маці і бацькі.


***


Гукі выбухаў і стрэлаў болей не чуваць. Смутак і сум ад разбурэнняў, ад наступстваў, на сэрцы адчуваюць жыхары Пратасоў. Вайна ад іх сыйшла. Але ўсё вакол прапала, згарэла, трэба аднаўляць. Шмат драўляных крыжоў – у лясах, на палях, каля канаў. Мужыкі вяртаюцца з фронту. Раздаецца дзіцячы смех на бляклых вуліцах.

Мінулыя гады ажывалі ў сэрцах людзей, іх зноў трывожылі ўспаміны.

Гэтыя чатыры гады вайны здаваліся вечнасцю…