КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно 

Рэдактарава хата [Іван Навуменка] (fb2) читать постранично, страница - 6


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

школу. Вучыўся ён добра, лепей за свайго старэйшага брата, але асаблівай зацікаўленасці да газетнай работы ўжо не праяўляў. Яго замяніў самы меншы — Мікалай. Ён цяпер пастаянна сядзеў у рэдакцыі, пералістваў «Аганькі» і «Кракадзілы», і калі хто ў адсутнасць бацькі званіў у рэдакцыю, нязменна адказваў: «Тата ў лайкоме»...

За гэтыя тры гады прыкметна рушылася наперад і будаўніцтва панасюковай хаты. Яна падабралася пад дах, і каб засяліць яе, трэба было толькі наслаць падлогу, зляпіць печ і ўставіць вокны. Пры сустрэчы Панасюк ніколі не забываў напомніць, што ў яго хутка новаселле...

Але на панасюковым новаселлі мне пабыць не прышлося. У той год, калі гаспадар разлічваў перабрацца ў сваю новую хату, яго выклікалі туды, куды заўсёды выклікаюць газетчыкаў, калі хочуць прапанаваць ім новую работу. Таварыш, які лістаў панасюкову асабістую справу, нават узрадаваўся, калі прачытаў, што ён яшчэ да вайны працаваў у заходніх абласцях Беларусі.

— Вось туды і паедзеце, таварыш Панасюк, — сказаў ён. — Месца вам знаёмае, людзі таксама. Будзеце рэдагаваць палітаддзельскую газету МТС. Трэба калгасы там арганізоўваць, хопіць там хадзіць аднаасобнікамі...

Панасюк, вядома, не пярэчыў. Не мог жа ён сказаць, што распачаў будаваць сабе хату, і таму паехаць на новую работу не можа.

— Гадоў тры папрацую ў Заходняй, — разважаў пры мне Панасюк. — Трэба ж і там вёску падняць. А тады вярнуся ў Бярэзнікі. Палюбіў, брат, я гэты раён і ні на які другі не прамяняю. А хаце нічога не зробіцца: дах жа ёсць.

3 таго часу прайшло не тры, а цэлых сем гадоў. Палітаддзельскіх газет больш няма, бо калгасы ў заходніх абласцях Беларусі даўно арганізаваньі і даўно сталі на ногі. За гэты час я толькі адзін раз бачыў Панасюка. Сустрэліся мы на нарадзе, незадоўга перад тым, як палітаддзельскія газеты перасталі выходзіць. Панасюк хваліўся сваёй новай работай, але пра Бярэзнікі не забываў. Ён абяцаў туды вярнуцца, як толькі скончаць работу палітаддзелы.

Гэтай вясной мне прышлося наведацца ў Бярэзнікі. Пакінуў я іх у той жа год, што і Панасюк, бо мяне таксама перавялі ў другую газету. 3 камандзіроўкай гэтай газеты і прыехаў я ў раён, адкуль некалі рабіў сваю першую паласу. Вядома, я хваляваўся, як хвалюецца кожны, хто ўспамінае сцежкі свайго юнацтва. Як і ў той першы прыезд, трапіў я ў Бярэзнікі вечарам і адразу пакрочыў да панасюковай хаты. Хацелася мне пабачыцца з бярэзнікоўокім рэдактарам, успомніць дарагое, незабыўнае, пераспаць у той бакоўцы, якую ён некалі дакляраваў нам, карэспандэнтам... Я чамусьці лічыў, што абавязкова застану Панасюка дома.

Але дома бярэзнікоўскага рэдактара я не застаў. Дый наогул у дом гэты зайсці госцем яшчэ нельга было. Стаяў ён з забітымі крыж-на-крыж вокнамі і ўсім сваім выглядам гаварыў, што яго гаспадар яшчэ не вярнуўся. А вакол суседняга доміка, што пачаў будавацца разам з панасюковым, ужо шумеў малады сад, і веяла ад гэтага гнязда зажыткам і спакоем. Мне ж прышлося ісці начаваць у гасцініцу.