КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно 

Сямейны партрэт на фоне эпохі [Таццяна Мушынская] (fb2)

Сямейны партрэт на фоне эпохі
Таццяна Мушынская
Сямейны партрэт на фоне эпохі (fb2)
Жанры: Биографии и Мемуары  

Добавлена: 29.01.2020
Версия: 1.0
Кодировка файла: UTF-8
Аннотация:

Спачатку — накіды і эскізы. Калі ўважліва разглядала фота бацькі рознага перыяду, ад дзяцінства, юнацтва і да больш сталага ўзросту, заўважыла:
з кожным годам яны станавіліся ўсё цікавейшымі.

Даўні сямейны фотаздымак Мушынскіх, на якой адлюстраваны маці Марфа Іванаўна, бацька Іосіф Кірылавіч і двое сыноў, старэйшы Іван і малодшы Міша, зроблены больш за 80 гадоў таму. У вёсцы Мокрае Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1934-м, калі майму будучаму бацьку споўнілася тры гады. Браты апранутыя ў аднолькавыя куртачкі-матроскі, а меншы, які даверліва глядзіць у аб’ектыў фотаапарата, паслухмяна і так кранальна склаў далоні на каленках.

Першакласнік Міша Мушынскі — вясковы хлопчык з наіўным і крыху праставатым тварам. У часы маладосці на студэнцкіх здымках у яго абліччы шмат акрыленасці, рамантычнасці, расхінутасці свету. Шчыра кажучы, такім бацьку я і не памятаю. У тых кадрах, дзе ён з жонкай і малымі дзецьмі, адчуваеш глыбокі спакой, эмацыйную раўнавагу, лірычную ці задуменную радасць.

Скачать fb2Читать
Читать постранично