КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно 

Я размалюю для цябе неба [Валерый Гапееў] (fb2) читать постранично, страница - 2


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

— ахоўнікі і кіраўнікі. У цэнтры горада — велізарны белы пляц. Такі роўны і бліскучы, як сцены дамоў. Толькі ён не празрысты, а белы-белы. Пасярод пляца ўзвышаецца велічны будынак Кіравання Купалам — высокі прастакутнік чорнага колеру.

Гэта адзіны ў Купале будынак, дзе сцены не празрыстыя. Толькі ў гэтых сценах ёсць прамавугольныя праёмы — дзверы і вокны. Але і праз іх не відаць, што там ўсярэдзіне. Таму што гэтыя праёмы не празрыстыя, а белыя.

Перад гэтым будынкам усё адчуваюць глыбокую павагу. У гэтым будынку працуюць і жывуць самыя разумныя грамадзяне Купала. Ад іх залежыць само Жыццё.

Жэнька павінен добра вучыцца, бо яго генетычны патэнцыял падыходзіць для кіраўніка. Так кажа тата.

Невялікі пляц ёсць у кожным асобным квартале. Пасярод яго — вялікі празрысты дом з прасторнымі заламі — гэта Сталоўкі. Сюды ўсе прыходзяць два разы на дзень атрымліваць сваю порцыю Жыццёвай сілы.

…Сёння на ўроку малявалі фарбамі. Настаўнік павесіў на сцяне вялікі малюнак: гэта Першы Кіраўнік Купала, яго партрэты вісяць у кожным доме, толькі там яны невялікія.

— Вы павінны паспрабаваць намаляваць партрэт Вялікага Першага Кіраўніка, — даў заданне Настаўнік. — Галоўнае: дамагайцеся дакладнай перадачы мужнасці і розуму на яго твары, да дакладнага падабенства не імкніцеся.

Жэнька стараўся. У яго ўсё атрымлівалася: фарбы роўна клаліся на шурпаты ліст. Набіраючы чарговы раз фарбу, ён адчуў выбліск нянавісці. Азірнуўся і ўбачыў злы погляд Мікіты. І ўсё зразумеў: у Мікіты на аркушы былі нейкія брудныя плямы. Хлапчукі неадрыўна глядзелі ў вочы адно аднаго некалькі імгненняў, а потым нечакана Мікіта піхнуў руку Жэнькі з заціснутым пэндзлем.

Пэндзлем Жэнька мазануў па празрыстым стале.

Мікіта зласліва засмяяўся — не ўслых, вядома.

«Чаму яму не звініць званок?» — разгублена падумаў Жэнька, гледзячы на пляму фарбы на сваім стале, — «Учынак Мікіты няправільны ж?» Але новая думка раптам завалодала ім. Ён не мог пакуль яшчэ зразумець усяго сэнсу яе, але думка забілася ў галаве нечаканым адкрыццём: фарба.

— Што ты такі ўзбуджаны сёння? — спытала мама, калі вярнулася з працы і яны разам з усімі ішлі ў Сталоўку. — У цябе ўсё атрымалася ў школе?

— Так, мама, усё атрымалася, — адказаў Жэнька. — Мне спадабалася маляваць фарбамі. Я магу імі маляваць дома?

— Я спытаю Настаўніка, ці можна табе фарбы дадому, — паабяцала мама. — Думаю, табе дазволяць, калі твой малюнак быў удалым.

— Мой малюнак быў лепшым, — без гонару адказаў Жэнька.

Мусіць, мама вырашыла, што Жэнька ўзбуджаны менавіта з-за поспехаў у маляванні.

3

— А кім ты хочаш стаць?

— Мая мама рабочая, а тата — інжынер, — адказала Ліна. — Яны хочуць, каб я вырасла і стала вучоным інжынерам. А ты кім будзеш?

— Не ведаю, — паціснуў плячыма Жэнька. — Тата кажа, што я павінен стаць кіраўніком.

— Ты станеш рабочым і будзеш працаваць у шахце! — пачуўся рэзкі выкрык.

Гэта Мікіта нечакана апынуўся перад Лінай і Жэнькам, якія стаялі, трымаючы адно аднаго за руку.

— І адыдзі ад яе! — з пагрозай дадаў Мікіта. — Яна — мая будучая жонка. Мы падыходзім па генах — так сказаў мне тата, а ён працуе ў сектары Шлюбаў!

— Ідзі сам адсюль! — адчайна, але са страхам, вымавіла Ліна. — Мама казала, што мне прызначаць мужа, калі мы станем дарослымі.

— Маўчы і хадзі сюды, — Мікіта схапіў дзяўчынку за руку і пацягнуў да сабе.

— Адпусці яе! — Жэнька ціснуў свае кулачкі.

— Хлюпік! Пайшоў вон! Яна — мая!

Што здарылася і як гэта здарылася — Жэнька і сам не зразумеў. Але ў наступны момант яго сціснуты кулак урэзаўся ў вусны Мікіты.

І тут жа зазвінеў званок, другі, потым тата паслаў свой выбліск гнеўнага асуджэння, захвалявалася мама.

А Мікіта стаяў і ўсміхаўся:

— Атрымаў два званкі? Ты яшчэ не тое атрымаеш! Я табе пакажу…

Але Ліну ён адпусціў, і дзяўчынка са страхам і жалем глядзела на Жэньку: атрымаць два званкі, такіх гучных і працяглых за адзін дзень — гэта страшна.

— Ты ўсё зразумеў? — перад дзецьмі паўстаў Настаўнік.

— Так, Настаўнік, — адказаў Жэнька.

— Табе засталося тры званкі. Пасля іх ты будзеш выгнаны са школы. І гэта значыць, што тваё месца — шахты Далёкай Мяжы.

— Я ведаю гэта, Настаўнік…

…Тата крычаў. Вельмі злосна і доўга. Мама маўчала. Жэнька адчуваў яе жаль, страх і яшчэ нейкае дзіўнае, незразумелае, ледзь улоўнае пачуццё. Гэта было падобна да ціхай радасці.

…Фарбы мама прынесла праз тры дні, бо Жэньку дазволілі дома маляваць партрэт Першага Кіраўніка. Ён спяшаўся ў той дзень дадому, не застаўся гуляць у двары школы. Толькі папрасіў Ліну, каб яна потым прыйшла да яго.

Мама і тата, вядома, адчуваюць яго хваляванне. Ну і што, хай… Ён будзе маляваць…

Жэнька ўсе гэтыя гадзіны памятаў той момант, як пад мазком пэндзля празрысты стол у класе перастаў быць празрыстым. Гэта так проста і так нечакана: фарба зрабіла