КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно 

Каласы [Кастусь Цвірка] (fb2) читать постранично, страница - 2


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Ды не пра гэта думалася мне.
Калі далей ад нашай хаты крочыў,
Усё выразней чуў я на спіне
Задуманыя
                мацерыны вочы.
. . . . . . . . . . .
Згарала ноч на свеце без пары,
І сон дашчэнту кулямёты рвалі.
Віселі скрозь
                пажараў ліхтары,
I кулі
                калыханкі нам спявалі.
Мы ў вёсачцы — балотным астраўку,—
Нібы зайцы загнаныя,
                сядзелі.
Між іскраў,
                сполахаў,
                між гэтых куль
Жылі пад зорамі
                адной надзеяй.
Ішла вясна тым часам з балатоў,
Усё да зерня вымеўшы з каморкі.
Было ж у маці —
                нашых пяць ратоў,
Якім
                так абяцанкі ўсе агорклі!
Адна ў пас мара шчырая была:
Знайсці б дзе хлеба чэрствага —
                хоць трошкі.
Малыя пальчыкі з пазоў стала
Даўно павыкалуплівалі крошкі.
На ўслоне дзежка, што карміла нас,
Даўно ўжо закарэла, нібы камень,
І мы дарэмна — у каторы раз! —
Глядзелі ў печ
                галоднымі вачамі.
Усё немец выбраў — яйка, млека, шпэк,
Усё выграб прагавітай пяцярнёю.
Як у сваё, ён лазіў у засек,
Пакінуўшы нам
                сцены з парахнёю.
За тое, што усё ж вясной крутой
Мы не папухлі,
                дзякуй табе, шчаўе!
Уратавала нас
                ты з «пышкай» той,
Што ў полі мы знаходзілі,
                як шчасце!
I вось
                (якраз у шчаўі мы былі)
Данёс «ура!»
                нам вецер да балотца.
О як мы беглі —
                па раллі, галлі —
Да зорачкі,
                што ззяла на пілотцы!
Мы аж не верылі,
                што ўжо i след
Прастыў той немчуры
                i што шырока
Перад вачамі расхінула свет
Маленечкая зорачка
                навокал.
А скрозь яшчэ гарэнілі дымы,
На печышчах садзіліся вароны.
І доўга выздараўлівалі мы
Ад той вайны —
                жахлівейшай хваробы.
Хоць зарабляла маці працадні,
Хоць на жніве да вечара пацела.
Ды толькі замест хлеба
                дзень пры дні
Нам палачкі насіла
на паперы.
Мы тыя палачкі
                і так, і сяк
Круцілі
                i, хоць ад бясхлеб'я млелі,
Ды што не прыдумлялі,
                аніяк
Ix, выбачайце,
                есці ўсё ж не ўмелі.
Шукалі мы па ржышчы каласка,
Альбо,
                сабраўшы малачаю горку,
Зноў — кожны дзень — чакалі малака
Ад цёлкі,
                што падбрыквала ў падворку.
Зноў суцяшала маці нас дарма
I ўсё, што здабывала дзе знячэўку,
Заўжды нам аддавала,
                а сама
Хадзіла так —
                аж высахла ўся ў шчэпку.
I вось у хмарах заяснела сінь,
Ад дум не спала маці:
                ёй у горы
Нарэшце помач будзе —
                большы сын
Сягоння едзе па навуку ў горад.
. . . . . . . . . .
З пафарбаванай торбай за спіной,
У новых зрэбных портках пакачаных
Ішоў я нашай вулкай травяной
Ад гэтых нізкіх хат
                у свет нязнаны.
Глядзелі ўслед мне стрэхі i платы,
Глядзелі моўчкі
                нашай хаты вокны
(Як сёння, бачу там я збан пусты),
Глядзелі,
                як самой надзеі вочы.
Шаптаў я клятву шчырую сабе
Надзею маткі спраўдзіць
                i прывезці
Ёй са стыпендыі які рубель —
Хоць раз як след сястрычкам бы пад'есці.
Я кляўся й вам аддзячыць, землякі,
За вашу — хай зусім скупую — помач,
За тое,
                што заўсёды ў час цяжкі
Былі вы —
                ca сваёй спагадай —
                побач.
Асіраціла многіх нас вайна.
Я помню твар суседскае дзяўчынкі,
Што нават быў блядней ад палатна,
I ручкі яе —
                нібы чарацінкі...
. . . . . . . . . .
Прамчала ў зоры чарада гадоў,
Знайшоў я хлеб,