КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно 

Па слядах Купалы і Коласа [Сяргей Чыгрын] (fb2) читать постранично, страница - 2


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

закупілі і прывезлі сотні кніг рускай і беларускай класікі. З павелічэннем кніжнага фонду было створана дзве філіі бібліятэкі. Адной філіяй у суседняй з Вялікай Кракоткай вёсцы Рудаўка кіраваў Павел Кулак, а Малакракоцкай філіяй загадвала Людміла Кулак.

Адначасова пры бібліятэцы і пры вясковым гуртку ТБШ былі створаны драматычны, харавы і музычны калектывы. Імі кіравалі Васіль Трафімовіч і Аляксандр Жыткевіч. Рэпетыцыі праводзіліся ў памяшканні бібліятэкі, а спектаклі — у адрамантаваным і прыстасаваным школьным хляве. Пастаноўкі былі платнымі. За выручаныя грошы, папаўняўся кніжны фонд бібліятэкі і аказвалася дапамога палітзняволеным.

За кароткі час свайго існавання драмгурток паставіў шмат п’ес беларускіх і ўкраінскіх драматургаў, у тым ліку “Паўлінку”, “Раскіданае гняздо”, “Прымакоў”, “На папасе” Янкі Купалы, “Збянтэжанага Саўку” Леапольда Родзевіча, п’есы Францішка Аляхновіча і Уладзіслава Галубка. Пастаноўкі і вечары песень давалі не толькі культурны адпачынак, але з’яўляліся моцным сродкам палітычнай агітацыі. Пра кожную прэм’еру ў Вялікай Кракотцы пісала віленская газета “Наша праўда”. Давайце пагартаем тагачасныя нумары газеты за 1927 год.

У артыкуле “Праца ў нас пашыраецца” (“Наша праўда” за 11 чэрвеня ) паведамлялася: “22 траўня ў нашай вёсцы Вялікая Кракотка адбыўся спектакль. Пастаўлена была драма Галубка ў чатырох актах “Апошняе спатканьне”. Апрача сяброў Таварыства Беларускае Школы, прысутных было болей як 50 асоб. 28 траўня адбылося памінаньне паэта Максіма Багдановіча з прычыны дзесятых угодкаў яго сьмерці. Тут прачытана была лекцыя на тэму “Жыцьцё і творчасьць Максіма Багдановіча”. Цікава адзначыць, што пасьля лекцыі стараста прыслаў паперку, у якой кажа, што дзеля таго, што лекцыя была публічная, а не толькі для сяброў Таварыства Беларускай Школы, трэба прасіць у старасты дазволу на лекцыю, што толькі паведаміць мала. Хочучы ўзмоцніць сваю працу матэрыяльна, мы зьвярнуліся з лістамі ў Амэрыку. Адзін ліст паслалі “Форду”, а другі сваім землякам. “Форд” адказаў нам, што з такімі лістамі, як наш, зьвяртаецца да яго шмат хто, і што ўсіх іх задаволіць ён ня можа. А на другі ліст атрымалі лепшы адказ, тут відаць братэрскія сэрцы нашых землякоў адгукнуліся на наш кліч, бо пішуць яны, што ўжо сабралі па падпісному лісту 20 даляраў і 70 цэнтаў, і што хутка вышлюць гэтыя грошы нам. Хутка манімся паставіць новы спектакль, хочам згуляць “Паўлінку” і “Заручыны Паўлінкі”. Добра было б, каб з Вільні нам больш п’есаў падкінулі, як “Суд”, “Гурток” і іншыя п’есы. Збіраемся арганізаваць хор і аркестр. Але і на гэтым праца наша ня спыніцца, як выканаем гэта, яшчэ далей пойдзем”.

Пастаноўкі “Паўлінкі” і “Заручынаў Паўлінкі” у Вялікай Кракотцы вясковая моладзь ажыццявіла.

У пачатку 1928 года ў вёсцы Вялікая Кракотка з’явілася яшчэ адна грамадская арганізацыя — кааператыў “Дабрабыт”. Частка яго даходаў ішла на набыццё літаратуры для бібліятэкі імя Янкі Купалы і на іншыя культурнаасветныя мерапрыемствы. Вось тады і было вырашана пачаць будаўніцтва Народнага дома, у якім размясціўся б кааператыў, бібліятэка-чытальня, глядзельная зала на 300 месц, сцэна і грымовачная. І ў 1930 годзе ў Вялікай Кракотцы ўсё ж пабудавалі Народны дом, а на Новы, 1931 год, там нават адбыўся вялікі беларускі канцэрт. Віленская “Беларуская газэта” за 30 верасня 1933 года пісала: “Усяго некалькі гадоў існуе ў нашай вёсцы Вялікая Кракотка Слонімскага павета спажывецкі каапэратыў. Запраўды, пасля ліквідацыі гуртка ТБШ, каапэратыўная арганізацыя сталася ў нашай вёсцы пунктам, групуючым навокал сябе лепшыя культурнаасьветныя сілы нашай вёскі. Наш каапэратыў не агранічыўся толькі залажэньнем гандлёвага склепу. Ён, побач з нясеньнем вясковай масе пэўных матэрыяльных палёгкаў — заняўся актыўнай культурнаасьветнай дзейнасьцю. Пры яго дапамозе збудаваны Народны Дом, які ў сёньняшніх варунках зьяўляецца запраўдным гонарам вёскі. Сяляне з суседніх ваколіц прыходзяць часта палюбавацца нашым дасягненьнем і, убачыўшы тое, што мы маем і робім, запальваюцца да нацыянальна-вызваленчай працы. Народны дом у нас не пустуе. Мы часта ладзім сьпектаклі-вечарыны, каторыя сьцягаюць масы сялянства з суседніх вёсак. Даход з вечарыны мы аддаем на пашырэньне й узмацненьне культурнай работы. Выпісваем газэты, кніжкі, пасылаем на падтрыманьне беларускіх культурнаасьветных арганізацыяў. Такім чынам, паміма труднасьцяў, якія мы перажылі ў пачатку заснаваньня каапэратыву, сяньня арганізацыя наша стаіць на моцных падставах. Дзейная і масавая праца ўсіх членаў каапэратыву ва ўсіх галінах, прадбачаных статутам, зьяўляецца гваранцыяй таго, што мы ня толькі будзем жыць, але і стала развівацца, паміма злых наскокаў з боку паасобных маласьвядомых альбо варожых элементаў аб закладаньні гурткоў самаадукацыі або вывучэньня беларускай мовы. Таксама неабходна было б пастарацца аб заінсталяваньні ў Народным Доме