КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно 

Я з вогненнай вёскі... [Янка Брыль] (fb2) читать постранично, страница - 149


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

вельмі складаная справа, і яна магла б быць лёгка выяўлена і спынена кантрольнымі аблётамі.

У тыя дні, калі для апрацоўкі глебы або збору ўраджаю патрабуецца шмат рабочай сілы, тэрыторыя займаецца намі і туды ўвозяцца жанчыны і дзеці для выканання сельскагаспадарчых работ.

Таму я лічу мэтазгодным, каб жонкі бандытаў і ўсе сабраныя дзеці былі расселены ў вёсках на ўскраінах бандыцкіх тэрыторый і заняты там карыснай працай: напрыклад, пляценнем кашоў і таму падобным. Яны павінны, аднак, атрымліваць рацыён прадуктаў харчавання, дастатковы толькі на некалькі дзён, і ім не павінны выдзяляцца ніякія сельскагаспадарчыя ўгоддзі ў памерах большых, чым гэта патрэбна для пракорму саміх сябе і дзяцей. У час збору ўраджаю павінна быць удзелена ўвага таму, каб усё сабранае складвалася намі ў бяспечных месцах, каб банды ніякім чынам не маглі харчавацца за кошт раскрадання прадуктаў ці іх разгублення. З другога боку, дастатковае дзённае харчаванне рабочых шляхам выдачы ім дзённага рацыёну павінна праводзіцца выключна па рускай акорднай і стаханаўскай сістэме.

Я спадзяюся, што групэнфюрэр СС Глобачнік правядзе гэтую работу як самую першачарговую ў сярэдзіннай Расіі. Оберштурмбанфюрэр СС Г. Гімлер.

Тое, што раней і зусім нядаўна выглядала злавесна, усё больш ператвараецца ў мітусню раз'юшаных і перапалоханых пацукоў, якіх вось-вось спасцігне расплата. Усё менш у фашысцкіх кіраўнікоў магчымасці помсціць насельніцтву акупаваных зямель. Тым больш — думаць пра «канчатковае ўрэгуляванне».

I тым не менш яны працягваюць выконваць той свой першапачатковы план «Ост». Рушацца ваенныя стратэгічныя і тактычныя планы, надзеі на перамогуі на хуткае сусветнае панаванне, на тысячагадовы «трэці рэйх», а яны вунь як стараюцца забіць… ну, хоць яшчэ адно дзіця — рускае, беларускае, украінскае, польскае…

Што тут — аўтаматызм нейкага бяздумнага жудаснага механізму? Не, не толькі. У нейкіх штабах і ў нечых мазгах усё гэтамела цалкам «рацыянальны» сэнс, служыла плану яшчэ больш глабальнаму.

Пангерманізм, — а гітлерызм, нацызм можна разгледжваць як асабліва злавесны этап у развіцці і дамаганнях даўняга пангерманізму, — заўсёды кіраваўся наступньім: нават прайграючы вайну, зрабіць як мага большую шкоду сумежным краінам, народам. Асабліва — іх «біялагічнаму патэнцыялу», каб «наступным разам» іх было менш, а немцаў больш…

Адзін з пангерманістаў, Клаус Вагнер, яшчэ ў 1906 годзе ў сваёй кнізе «Вайна» прапаведаваў:

«Давайце смела арганізуем масавае прымусовае перасяленне еўрапейскіх народаў. Нашчадкі будуць нам удзячныя. Неабходна будзе ўжыць меры прымусу. Гэтыя народы трэба загнаць у рэзервацыі, дзе мы будзем трымаць іх ізаляванымі, каб мы маглі атрымаць прастору, неабходную для нашай экспазіцыі».

Голас, інтанацыі, фразеалогія — цалкам розенбергаўскія… Або вось яшчэ — з выступлення другога пангерманіста, Генрыха Класа, які прарочыў у 1913 годзе:

«Мы павінны закрыць нашы сэрцы для літасці…

…Малыя краіны, накшталт Галандыі і Бельгіі, страцілі сваё права на існаванне…

Мы павінны праводзіць агрэсіўную палітыку. Францыя павінна быць знішчана раз і назаўсёды. Няхай вайна будзе для нас свяшчэннай. Мы павінны вітаць яе як лекара нашай душы… Мы чакаем фюрэра! Цярплівасць, цярплівасць, ён з'явіцца».

А ў 1943 годзе — ужо ад імя таго цярпліва чаканага фюрэра — фельдмаршал Рундштэд вучыў слухачоў Берлінскай ваеннай акадэміі:

«Знішчэнне суседніх народаў і іхніх багаццяў зусім неабходна для нашай перамогі. Адна з сур'ёзных памылак 1918 года заключалася ў тым, што мы не знішчалі грамадзянскае насельніцтва варожых краін, бо неабходна, каб немцы заўсёды, прынамсі ўдвая, пераўзыходзілі па колькасці народы сумежных краін. Таму мы абавязаны знішчыць, прынамсі, трэцюю частку іх жыхароў…» Нават фактычна прайграўшы вайну, яны яшчэ ўсё забівалі — жанчын, дзяцей… Яшчэ хоць адно рускае, беларускае, украінскае, польскае дзіця… I аўтаматызм у гэтым — кашмарны аўтаматызм фашысцкай машыны знішчэння. У кожным паасобным выпадку. А ў цэлым — зноў план, зноў разлік. На далёкую будучыню.

I калі ўлада іх жорсткасці, вар'яцтва звузілася да ўласна нямецкай тэрыторыі, той самы «план» іхні павярнуўся ўжо супраць нямецкага насельніцтва. Не забіваць, не вешаць, не тапіць і не паліць яны не могуць — гэта іх форма існавання. I не толькі думка пра тое, каб выратавацца ці каб працягнуць яшчэ месяц, тыдзень, гадзіну, а вось гэтая іх прырода забойцаў праяўлялася ў тым, што і Германію яны гатовы былі, хацелі і стараліся ператварыць у «зону пустыні». Іншых зямель для такой «працы» ў іх ужо не засталося.

«Фюрэр нямецкага народа», здыхаючы, вось так падзякаваў Германіі:

«Калі мы прайграем вайну, няхай загіне і народ. Такі лёс непазбежны. Няма чаго задумвацца над асновамі найпрымітыўнейшага існавання. Наадварот, лепш самім знішчыць гэтыя асновы, да таго ж уласнымі рукамі. Народ аказаўся слабым, а будучыня належыць больш моцнаму ўсходняму народу. Апроч