КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно 

Клавуня, гэта я, твой Вася [Васіль Петручук] (fb2)

Клавуня, гэта я, твой Вася
Васіль Петручук
Клавуня, гэта я, твой Вася (fb2)
Жанры: Современная проза  

Добавлена: 31.07.2014
Версия: 1.0
ISBN: 83-909799-0-,Х
Кодировка файла: UTF-8
Издательство: Libra

Город: Беласток
Аннотация:

Ведаюць усе на свеце ды яшчэ і паў Амерыкі, што восенню мінулага года я быў у санаторыі ў горадзе Калабжэг. Кажучы праўду, дык я туды паехаў не з мэтай навуковых даследаў, а лячыць нервы і рэўматызм. Аднак давялося забаўляцца і ў вучонага. Людзей з'ядае прага ведаў і яны шукаюць кагосьці, хто ў данай галіне быў бы вучоны, ды засыпаюць беднага рознымі пытаннямі. Так давялося і мне. Толькі адкуль людзі адразу пазнаюць, хто кім з'яўляецца?... Ішоў я аднойчы па пляжу і нагнуўся, каб паглядзець на марскія хвалі, якія, нібы пакорныя сабакі, паўзлі да маіх ног. Думаў: якая прыгожая наша прырода... 3 гэтай думкі вырваў мяне нейкі мужчынскі голас. Я аглянуўся. Стаяў за мною чалавек і па-шлёнску пытаў: Скажыце, як яны гнёзды ўюць? Пры тым тыкаў ён пальцам у небе, паказваючы на кружыўшыя над нашымі галавамі чайкі. "А - кажу, - чайкі, ды яны ўюць гнёзды на вадзе". "Як гэта на вадзе, - пытае шлёнзак - гэта ж немагчыма, бо яйцо згіне або разаб'ецца аб лодку".


  [Оглавление]
Скачать fb2Читать
Читать постранично