КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно 

Альгерд Бахарэвіч

RSS канал автора
Поделиться:
Иллюстрация № 1 читать онлайн КулЛиб

Альгерд Бахарэвіч (нар. 31 студзеня 1975 г., Менск) — беларускі пісьменьнік і перакладчык. Ляўрэат літаратурнае прэміі «Гліняны Вялес» за 2002 год.
Нарадзіўся 31 студзеня 1975 году ў Менску. У 1997 годзе скончыў філялягічны факультэт БДПУ. Пасьля ўнівэрсытэту працаваў настаўнікам, а пасьля — журналістам. У 2001 годзе пабраўся шлюбам зь першай жонкай Ксеніяй. У 2007—2013 гг. жыў у Гамбургу. У 2013 годзе пераехаў у Менск і ажаніўся зь беларускай літаратаркай Юліяй Цімафеевай. Мае дачку ад першага шлюбу.
Альгерд Бахарэвіч зьяўляецца аўтарам кніг «Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў» (2002), «Натуральная афарбоўка» (2003), «Ніякай літасьці Валянціне Г.» (2006), «Праклятыя госьці сталіцы» (2008), «Сарока на шыбеніцы» (2009) і інш.
Пераклаў казку «Халоднае сэрца» Вільгельма Гаўфа, якая выйшла напрыканцы 2009 году пад адной вокладкай з самастойным творам, названым «пасьлямовай перакладчыка». Пераклаў зь нямецкай мовы паасобныя творы братоў Грым, Франца Кафкі, Г. Г. Эвэрса, вершы Ганса Энцэнсбэргера і іншых сучасных нямецкіх паэтаў. У 2011 годзе ў перакладзе Альгерда Бахарэвіча па-беларуску выйшаў раман сучаснай нямецкай пісьменьніцы Катрын Шміт «Ты не памрэш» (выд. «Макбел»).
У сакавіку 2012 г. прэзэнтаваў у Менску свой новы раман «Шабаны. Гісторыя аднаго зьнікненьня» (выд. «Галіяфы»).
Браў удзел у Бэрлінскім літаратурным калёквіюме, тэатральным фэстывалі ў Любліне (Польшча), літаратурных фэстывалях «Vilenica-2006» (Славенія), «Lesefest Osteuropa» (Ляйпцыг, Нямеччына), «Месяцы аўтарскага чытаньня» у Брно, Міжнароднага літаратурнага фэстывалю ў Львове і іншых. Выступае з чытаньнямі ў Беларусі і Нямеччыне. Зьяўляецца сябрам беларускага ПЭН-цэнтру.
У 2010—2011 г. вёў калёнку ў фармаце «літаратурна-мэдычнай энцыкляпэдыі» «Малая Мэдычная Энцыкляпэдыя (Бахарэвіча)» на Радыё Свабода (у 2011 годзе выйшла асобнай кнігай). Вёў на Радыё Свабода цыкль перадач «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча» — сэрыя эсэ, дзе аўтар выказвае свой суб’ектыўны погляд на беларускую літаратурную клясыку, пазьней цыкль выйшаў асобнай кніга. Вёў калёнку ў чэскім часопісе HOST.
Творы Альгерда Бахарэвіча перакладаліся на нямецкую, чэскую, украінскую, баўгарскую, славенскую, расейскую і польскую мовы. У 2008 годзе выйшаў зборнік выбраных апавяданьняў Альгерда Бахарэвіча ў перакладзе на польскую мову «Talent do jąkania się». У 2010 годзе ў ляйпцыгскім выдавецтве «Leipziger Literaturverlag» раман «Сарока на шыбеніцы» выйшаў на нямецкай мове.
27 верасьня 2014 году ў рамках тэатральнага фэстывалю ТЕАРТ адбылася прэм’ера спэктаклю «Шабаны» подле аднайменнага твору пісьменьніка. Спэктакль быў пастаўлены на сцэне Рэспубліканскага тэатру беларускай драматургіі. Рэжысэрам выступіла Алена Ганум, былая актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Я. Коласа, цяпер студэнтка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, акторы — студэнты акадэміі.

Язык:   Сортировать по:

Автор

Белая муха, забойца мужчын
Книга - Альгерд  Бахарэвіч - Белая муха, забойца мужчын (fb2) читать без регистрации
Fb2

Дзеці Аліндаркі
Книга - Альгерд  Бахарэвіч - Дзеці Аліндаркі (fb2) читать без регистрации
Fb2

Жлобін, meine Liebe
Книга - Альгерд  Бахарэвіч - Жлобін, meine Liebe (fb2) читать без регистрации
Fb2

Натуральная афарбоўка
Книга - Альгерд  Бахарэвіч - Натуральная афарбоўка (fb2) читать без регистрации
Fb2

Праклятыя госці сталіцы
Книга - Альгерд  Бахарэвіч - Праклятыя госці сталіцы (fb2) читать без регистрации
Fb2

Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў
Книга - Альгерд  Бахарэвіч - Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў (fb2) читать без регистрации
Fb2

Ратуючы Агасфера. Эсэ пра айцоў і дзяцей
Книга - Альгерд  Бахарэвіч - Ратуючы Агасфера. Эсэ пра айцоў і дзяцей (fb2) читать без регистрации
Fb2

Сабакі Эўропы
Книга - Альгерд  Бахарэвіч - Сабакі Эўропы (fb2) читать без регистрации
Fb2

Сарока на шыбеніцы
Книга - Альгерд  Бахарэвіч - Сарока на шыбеніцы (fb2) читать без регистрации
Fb2


Переводы

Гісторыя пра карабель прывідаў
Книга - Вільгельм  Гауф - Гісторыя пра карабель прывідаў (fb2) читать без регистрации
Fb2