КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно 

Мікалай Улашчык

RSS канал автора
Поделиться:
Иллюстрация № 1 читать онлайн КулЛиб

Мікалай Улашчык (1 (14) лютага 1906 — 22 лістапада 1986) — беларускі гісторык і археограф. Навучаўся на сацыяльна-гістарычным аддзяленьні пэдагагічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Браў актыўны ўдзел у нацыянальным жыцьці Менску, з 1924 году пачаў публікавацца. У 1929 годзе скончыў унівэрсытэт. У 1930 годзе на вайсковых зборах быў арыштаваны ў сувязі са справаю так званага Саюзу вызваленьня Беларусі, але фактычна за ягоную працу ў галіне беларускага краязнаўства, пасьля суду быў сасланы ў Вяцкую вобласьць. Потым быў яшчэ двойчы рэпрэсаваны, канчаткова быў вызвалены зь лягераў 25 сакавіка 1955 году. Пасьля лягераў Улашчык ня меў магчымасьці вярнуцца ў Беларусь, таму пасьля доўгіх пераездаў асеў у Маскве працаваў у Маскоўскім унівэрсытэце, а потым з 1955 году ў Інстытуце гісторыі СССР Акадэміі навук СССР. Доктар гістарычных навук, аўтар навуковых працаў па гісторыі Беларусі часоў ВКЛ, па праблемах летапісаньня, крыніцазнаўства і археаграфіі. У сваіх працах Улашчык актыўна супрацьстаяў шавіністычным расейскай і польскай канцэпцыям беларускае гісторыі, даводзячы самастойнасьць Беларусі як гістарычнага суб’екта. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках у Менску. У месьце Старыя Дарогі маецца помнік М. Улашчыку, адкрыты 1 верасьня 2002 на сядзібе Музэя выяўленчага мастацтва фонду Анатоля Белага

Язык:   Сортировать по:

Автор

Віцкаўшчына. Рэвалюцыя ў мяне
Книга - Мікалай  Улашчык - Віцкаўшчына. Рэвалюцыя ў мяне (fb2) читать без регистрации
Fb2

Лісты
Книга - Мікалай  Улашчык - Лісты (fb2) читать без регистрации
Fb2